Вы тут

Фотакарэспандэнты «Звязды» віншуюць з Днём закаханых!


Дзень закаханых — мабыць, самае рамантычнае свята ў календары. І яму там самае пачэснае месца, бо каханне — найпрыгажэйшае пачуццё на Зямлі, якое дадзена чалавеку небам! Як яно ўзнікае? Закаханасць з працягам часу пераходзіць у сапраўднае каханне? Гэта як маленькі бутончык, які раскрываецца дзякуючы пачуццям і становіцца кветкай.

Якое яно, каханне? Яркае, пяшчотнае, глыбокае, вялікае? Складана сказаць, бо яно бывае рознае. Але ў любым выпадку гэтае пачуццё напаўняе душу цяплом і святлом, разыходзіцца па клетачках трапяткім хваляваннем, прымушае лётаць ад шчасця... Каханне — гэта ўспышка святла, як жменя зорнага ззяння, якое напаўняе сэнсам жыццё любога чалавека.

Ганна ЗАНКАВІЧ


За спакоем — прыгоды,

А за радасцю — ліха.

Па законах прыроды

За марозам — адліга.

 

Завіруха нястомна

Сукны белыя тчэ,

Па нязменных законах

Рэчка часу цячэ.

 

Сцежка следам за рэчкай,

Мы па сцежцы ўслед...

У сумоўі спрадвечным

Ты ды я, і сусвет.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА, Яўгена ПЯСЕЦКАГА, Ганны ЗАНКАВІЧ, Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Каб з бутона вырасла кветка...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».