Вы тут

Захаваць культурны код


У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя прадметаў са збору доктара мастацтвазнаўства Яўгена Сахуты, набытых музеем летась, і адкрылася часовая экспазіцыя «Традыцыйная мастацкая культура Беларусі». Праект рэалізуецца пры падтрымцы генеральнага партнёра музея — кампаніі Japan Tobacco International (JTI) у Беларусі.


Калекцыя Яўгена Сахуты мае найперш мемарыяльную каштоўнасць, што выклікана значнасцю для беларускай культуры і навукі самой асобы навукоўца. Яўген Міхайлавіч першы доктар мастацтвазнаўства ў галіне народнага мастацтва, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з 1992 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Як выбітны знаўца традыцыйных народных рамёстваў, падчас экспедыцый па розных рэгіёнах краіны навуковец сабраў сваю калекцыю на аснове найбольш знакавых для айчыннай мастацкай культуры твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У яе ўвайшлі ўзоры практычна ўсіх кірункаў традыцыйнага народнага мастацтва Беларусі: кераміка, роспіс, разьба па дрэве, мастацкі метал і інш.

У экспазіцыі прадстаўлены прадметы традыцыйна-бытавой этнаграфіі (талеркі-хлебніцы, цуркі, плеценыя кошыкі, табакеркі, прасніцы), калекцыя керамічных вырабаў (цацкі-свістулькі, чорназадымленая, паліўная і непаліўная, абварная кераміка), мастацкі метал (валдайскія званочкі, дзвярныя клямкі, ключы), узоры народнага жывапісу, драўляная разьбяная скульптура. Сярод экспанатаў — велікодныя яйкі-маляванкі, якія рэдка паказваюць у музеях з-за далікатнай структуры і складанасцей у захоўванні.

Вялікае гістарычнае і культурнае значэнне маюць абразы на шкле, якія ўяўляюць сабой спецыфічны прыклад больш позняй народнай творчасці (традыцыя з’явілася толькі ў пачатку XX стагоддзя і існавала нядоўга). У гістарычным музеі гэтая размалёўка на шкле на рэлігійную тэматыку будзе прадстаўлена ўпершыню.

Намеснік генеральнага менеджара JTI у Беларусі Генадзь Бруснікоў лічыць, што спрыяць захаванню і папулярызацыі нацыянальнай гісторыкакультурнай спадчыны — адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці, якую ажыццяўляе кампанія ў межах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў сацыякультурнай сферы.

Народнае мастацтва нашай краіны, прадстаўленае ў калекцыі, захоўвае культурны код Беларусі, і арганізатары выстаўкі ганарацца, што маюць дачыненне да гэтага значнага праекта.

Бажэна СТРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.