Вы тут

Расце кітайскі рынак мікравідэа


Згодна з дакладам, апублікаваным правайдэрам дадзеных iResearch, кітайскі рынак мікравідэа дэманструе імклівы рост, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


У мінулым годзе гэты рынак ацэньваўся ў 5,73 млрд юаняў (900 млн долараў), што на 184 працэнта больш за ўзровень папярэдняга года, адзначаецца ў дакладзе. Кошт гэтай індустрыі, як чакаецца, перасягне за адзнаку ў 30 млрд юаняў у 2020 годзе. Такія кампаніі, як Tencent, Sohu і Iqiyi, ужо пачалі прадастаўляць мікравідэакантэнт. 

"Кароткія відэаролікі сталі папулярнымі ў сувязі з тым, што яны дапаўняюць традыцыйны аўдыё- і відэаматэрыял ў Інтэрнэце", - адзначыў Сунь Цзяшань з Акадэміі мастацтваў Кітая. Аматары кажуць, што кароткія відэаролікі дапамагаюць ім "расслабіцца" ад напружанага ладу жыцця. "Мае любімыя відэа - усё пра хатніх жывёл," - распавяла Чжоу На, медсястра з горада Хэфэй (правінцыя Аньхой, Усходні Кітай). "Пасля цэлага дня працы прагляд 15-секунднага відэа прымушае мяне смяяцца, і дапамагае зняць напружанне і стрэс", - сказала яна.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.