Вы тут

З болем пра Афган


Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы будзем яшчэ адзначаць 15 лютага, а ўчора ў Шклове адбылася 20-я Міжрэгіянальная сустрэча ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане са Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага і Магілёўскага раёнаў.


Падчас жалобнага мітынгу яны ўсклалі кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам і ўшанавалі памяць таварышаў, якія не вярнуліся з вайны, хвілінай маўчання. Са словамі падзякі да іх звярнуўся старшыня Шклоўскага райвыканкама Васіль Віцюноў. Члены маладзёжнага парламента Шклова ўручылі былым салдатам лісты са словамі ўдзячнасці за іх мужнасць і вернасць Радзіме. У гонар загінулых землякоў дзеці запусцілі ў неба белакрылых галубоў.

Пад гукі аркестра былыя афганцы прайшлі ва ўрачыстай калоне па цэнтральнай вуліцы горада — Савецкай. У шэсці прынялі ўдзел салдаты, ганаровыя госці, кадэты, якія неслі ў руках партрэты загінулых салдат і тых, якія потым памерлі ад баявых ран. Наперадзе калоны рухалася баявая тэхніка. Перад раённым Домам культуры вайскоўцы 103-й асобнай мабільнай брыгады з Віцебска прадэманстравалі інсцэніроўку бою. А ў фае ўстановы можна было азнаёміцца з выстаўкай, дзе былі прадстаўлены фота і асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы героям вайны ў Афганістане ўручылі юбілейныя медалі, у іх гонар адбыўся канцэрт.

У гэты ж дзень у Шклове прайшоў 29-ы Міждзяржаўны турнір па валейболе і міні-футболе, прысвечаны памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Трэба дадаць, што актыўны ўдзел у фінансаванні мерапрыемстваў гэтай сустрэчы і набыцці сувенірнай прадукцыі прынялі арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадскія таварыствы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.