Вы тут

Песня «Ап'яні мяне» — пра шчырае каханне


У розныя гады працаваў у газеце «Літаратура і Мастацтва», часопісе «Вожык», быў карэспандэнтам «Правды» ў Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць». З'яўляўся старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978—1990), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10-га і 11-га скліканняў (1980—1990), прадстаўніком Беларусі пры ААН (1990—1993), намеснікам міністра культуры і друку (1994—1995). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1972), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980).

Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх кнігі паэзіі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Пяшчота» (1985), «Выбранае» (1998), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), «Нагаварыцца з зоркамі» (2014) і інш.

Нягледзячы на высокія пасады, якія займаў Генадзь Бураўкін, ён заўсёды заставаўся сціплым, добразычлівым чалавекам. Гэта мы адчуваем у яго сапраўднай цёплай паэзіі. Песня «Ап'яні мяне» — пра шчырае каханне, якое можна пранесці праз усё жыццё.


Куплет 1

Атруці мяне

вясновым хмелем,

Апляці мяне

рукамі цёплымі.

На дваіх з табою мы

падзелім

Ноч, што льецца

залатымі кроплямі.

Прыпеў:

Ап'яні мяне

дыханнем чыстым,

Ахіні мяне

прызнаннем ціхім.

Мы ў далоні

з неба зор маністы

Ссыплем

рук суладным

ускалыхам.

Куплет 2

Прытулі мацней,

мая абранніца.

Наталі мае сухія вусны...

О, як хутка

прыплывае раніца —

Сну і явы

сонечнае вусце!..

Куплет 3 як 1

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ, аўтар песень на вершы славянскіх паэтаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».