Вы тут

Заўтра стартуе матч Кубка Федэрацыі паміж Беларуссю і Германіяй


Першымі (14.00) на корт "Чыжоўка-Арэны" выйдуць Арына Сабаленка і Таццяна Марыя. У другім суботнім паядынку сустрэнуцца Аляксандра Сасновіч і Антонія Лотнэр.


У нядзелю адбудуцца адзіночныя паядынкі паміж Аляксандрай Сасновіч і Таццянай Марыяй, а таксама Арынай Сабаленка з Антоніяй Лотнэр. Акрамя таго, пройдзе парная сустрэча, у якой беларускі тандэм Вера Лапко / Лідзія Марозава згуляе з нямецкім дуэтам Ганна-Лена Фрыдзам / Ганна-Лена Грэнефельд.

Нагадаем, па правілах турніру капітаны каманд могуць зрабіць замены пасля першага гульнявога дня.

Пераможца мінскай сустрэчы ў паўфінале 21-22 красавіка сустрэнецца з пераможцай матчу Чэхія - Швейцарыя. У гэтыя выхадныя пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы Кубка Федэрацыі - французскія тэнісісткі прымуць бельгіяк, а зборная ЗША сустрэнецца з камандай Нідэрландаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?