Вы тут

Мастацкая выстава Марата Гаджыева адкрылася ў Мінску


Выстава “Зунзул чані” дагестанскага мастака і пісьменніка Марата Гаджыева, арганізаваная напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша адкрылася ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.


Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Выдавецкім домам “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры. 

Узыход сонца – а менавіта так можна перакласці назву гэтай серыі графічных работ – напісаны на тутавай паперы і адлюстроўвае важныя для аўтара этапы асмыслення жыцця.

Марат Гаджыеў з’яўляецца заснавальнікам і галоўным рэдактарам каўказскай літаратурна-мастацкай газеты “Горцы”, дырэктарам грамадскай арганізацыі “Каўказскі дом перакладаў”, галоўным бібліятэкарам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава. Ён жа стаў аўтарам кнігі “Соль”, якая расказвае пра падарожжы па Каўказе. Разам з калегамі-журналістамі Саідам Ніналалавым і Жэмілат Ібрагімавай Марат Гаджыеў прэзенаваў персанальныя кнігі, што былі выдадзены апошнімі гадамі ў Махачкале. Асаблівую ўвагу заслугоўвае літаратурна-мастацкі альманах “Каўказскі экспрэс”, які быў адзначаны Гран-пры на Дагестанскім кніжным кірмашы “Таркі-Тау”. Асобнікі аўтарскіх выданняў былі перададзены ў падарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і некаторым іншым знакавым установам.

Мастацкія творы Марата Гаджыева захоўваюцца ў Дагестанскім музеі выяўленчага мастацтва, прыватных калекцыях ў розных краінах свету. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.