Вы тут

На выхадных працягне ісці снег


У выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які будзе кружыць над Украінай. Чакаецца слабамарознае з ападкамі ў асноўным у выглядзе снегу надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па паўднёвым усходзе — мокры снег, месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Атмасферны фронт будзе гаспадарыць у нас і ў суботу, калі на большай частцы краіны выпадзе кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах Беларусі чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да 0 градусаў, удзень — ад мінус 4 да 1 цяпла.

У нядзелю яшчэ будзе адбівацца ўплыў франтальных раздзелаў, якія паступова сыдуць на паўночна-ўсходнія рэгіёны краіны. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень — пераважна па паўночным усходзе пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 7 марозу, удзень будзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у панядзелак Беларусь апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. Ізноў у асобных раёнах краіны — кароткачасовы снег. Месцамі чакаецца туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—9 градусаў, пры праясненнях паветра месцамі астудзіцца да 12 марозу, тэмпература ўдзень складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: А снег усё ідзе...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?