Вы тут

У Мурманскай вобласці былая жонка пасля разводу забрала дзверы


Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ўпраўлення Федэральнай службы судовых прыставаў па Мурманскай вобласці.


Згодна з рашэннем суда, жыхарка горада Севераморск у Мурманскай вобласці павінна была перадаць былому мужу частку сумесна нажытай хатняй маёмасці, а таксама вызваліць кватэру. Калі ў вызначаны судом тэрмін яна выехала, у кватэры пабывалі судовы прыстаў і яе былы муж. «Якое ж было іх здзіўленне, калі яны ўбачылі, што жанчына падышла да выканання рашэння суда літаральна: замест уваходных дзвярэй у кватэру вісеў дыван», гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства. У адказ на абурэнне былога мужа судовы прыстаў растлумачыў, што рашэнне суда не забараняе яго былой жонцы забраць з сабой дзверы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.