Вы тут

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пачнецца 12 чэрвеня


Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 25 студзеня 2018 года №5, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


ЦТ сёлета пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове, 14 чэрвеня пройдуць тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня - па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня - па матэматыцы, 20 чэрвеня - па біялогіі, 22 чэрвеня - па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 24 чэрвеня - па хіміі, 26 чэрвеня - па фізіцы, 28 чэрвеня - па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня - па геаграфіі. Завершыцца ЦТ 2 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Вызначаны таксама графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, якое будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На 6 і 10 ліпеня запланавана ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі. Выпрабаванні па беларускай і рускай мовах пройдуць 6 і 8 ліпеня. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Пачынацца тэсціраванне будзе ў 11.00, у тым ліку ў рэзервовыя дні.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».