Вы тут

У Мінску адкрылася экспазіцыя да 220-годдзя Міцкевіча


Убачыць і пачуць той час, калі жыў славуты паэт, можна было ў музейнай зале падобнай на гасціную, куды збіраліся на сустрэчы сябры творцы. Тут можна ўбачыць рэдкія рэчы, копіі рукапісаў і дакументаў, творы мастакоў. Пачуць — тыя ж самыя мелодыі, якія натхнялі паэта амаль два стагоддзі таму.


— Мы назвалі новую экспазіцыю «Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча» — па першапачатковай назве яго знакамітага твора, — паведаміў дырэктар музея Зміцер Яцкевіч. — Такім чынам музей распачаў святкаванне 220-годдзя з дня нараджэння паэта. На працягу гэтага года юбілейныя мерапрыемствы закрануць і сядзібу «Завоссе», дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч. Спадзяёмся, што сёлета там будзе рэкордная колькасць наведвальнікаў не толькі з Беларусі, але і з многіх краін свету.

У час ад­крыц­ця лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай экс­па­зі­цыі.

Сабраць экспанаты для гэтай экспазіцыі было няпроста. Ёсць тут копіі рукапісу эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш», перададзеныя з музея Міцкевіча ў Варшаве, копіі метрычнага запісу аб хрышчэнні маленькага Адама (1799 год), аб хрышчэнні маці паэта Барбары Маеўскай, запіс аб шлюбе бабулі і дзядулі. Прыкладам такіх запісаў прадстаўленыя тут рукапісныя метрычныя кнігі Ішкалдскага касцёла. Пад шклом музейнай вітрыны можна ўбачыць невялічкае люстэрка ў металічнай аправе — яно, па легендзе, належала графіні, прыгажуні Эміліі Плятэр — знаўцы беларускага фальклору, патрыётцы, удзельніцы паўстання 1830 года. Ёй Адам Міцкевіч прысвяціў свой верш «Смерць палкоўніка».

Гу­чаць ста­ра­даў­нія пес­ні ў вы­ка­нан­ні Та­ма­ры Рэ­мез.

Інтэр'ер музейнай залы нагадвае шляхецкія салоны, дзе калісьці збіраліся філаматы і філарэты — удзельнікі тайнага патрыятычнага і асветніцкага руху першай чвэрці ХІХ стагоддзя. Мэбля, прадметы побыту, кнігі, зброя — усё гэта дапаўняе яскравымі штрыхамі шматмерны партрэт мінулага. Жывапіснае палатно Юрыя Піскуна «На Куццю» нагадвае пра зімовыя дні, калі нарадзіўся Адам Міцкевіч.

Эпіч­ную паэ­му «Пан Та­дэ­вуш» Адам Міц­ке­віч на­пі­саў у Па­ры­жы, дзе ча­со­ва жыў у эміг­ра­цыі.

Паэт, этнограф, фалькларыст Кастусь Цвірка распавёў гасцям пра свае пераклады вядомых твораў Адама Міцкевіча. Ён падкрэсліў, што ўсе яго значныя паэмы, хоць і напісаны на польскай мове, але з'яўляюцца таленавітым расповедам пра гісторыю Беларусі.

Вя­до­мая паэ­ма «Дзя­ды» прад­стаў­ле­ная ста­рым вы­дан­нем і паш­тоў­ка­мі ста­га­до­вай даў­ні­ны. На паш­тоў­ках — сцэ­ны з та­га­час­ных тэ­ат­раль­ных па­ста­но­вак «Дзя­доў».

Рамантычную афарбоўку шляхецкай гасцёўні надалі песні і музыка — тыя ж самыя, якія гучалі ў даўніну. Вядома, што аўтарства іх належыць Адаму Міцкевічу і кампазітару Станіславу Манюшку. Мелодыі даўніны прагучалі ў выкананні лаўрэата нацыянальнага конкурсу вакалістаў і міжнароднага конкурсу «Магутны божа» Тамары Рэмез (сапрана) і мастацтвазнаўцы Святланы Немагай (партыя фартэпіяна).

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Каб свет паэта ўбачыць і пачуць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».