Дзяўчынку, якую вы бачыце на гэтым здымку, завуць Віялета Трухановіч. Родам яна з палескай вёсачкі Туры. У свае восем гадоў Віялета дапамагае матулі прыбіраць у хаце, даглядаць свойскіх жывёл, спрабуе гатаваць розныя стравы. Гэтая маленькая беларусачка вельмі любіць сваю Радзіму і марыць пабываць у Сафійскім саборы.
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Конкурс «Беларусікі» працягваецца. Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.