Вы тут

Чэмпіёнам краіны 12-ы раз стаў сталічны гросмайстар Андрэй Валюк


У апошнія дні студзеня ў Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. У фінальнай частцы турніраў за перамогу змагаліся ўсе наймацнейшыя шашысты і шашысткі краіны.


Напрыклад, у мужчынскім турніры гулялі чатыры міжнародныя гросмайстры, і ўсе яны ўдзельнікі леташняга чэмпіянату свету па шашках-64 у Санкт-Пецярбургу. Пераможцам 12-ы раз стаў сталічны міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк, які трэці раз запар заваяваў гэты тытул. У вырашальным мікра-матчы спартсмен дамогся ўпэўненай перамогі над дасведчаным майстрам спорту з Гомеля Раманам Протчанкам, набраўшы 19 ачкоў. Адзначым, што Андрэй Валюк таксама трохразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Сярэбраны медаль заваяваў міжнародны гросмайстар з Ваўкавыска Ігар Міхальчанка, які набраў 18 ачкоў, трэцяе месца ў міжнароднага майстра з Гродна Сяргея Садоўскага, які набраў таксама 18 ачкоў.

Чэмпіёнкай Беларусі другі раз запар стала Вера Хвашчынская з Бабруйска, якая набрала 16 ачкоў і апярэдзіла сваіх саперніц на два балы. Сярэбраным і бронзавым прызёрамі сталі добра вядомыя сталічныя спартсменкі — Анастасія Барышава і Дар'я Федаровіч.

Яўген Салановіч, майстар спорту

Загаловак у газеце: Майстэрства і талент узялі верх

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.