Іх вышыня!


Гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі — 2018» у намінацыі «Мы — маладыя» стартаваў у Мінску.


Мэта конкурсу — раскрыццё і падтрымка творчага патэнцыялу маладых педагогаў, якія працуюць у сталічнай сістэме адукацыі. У конкурсе ўдзельнічаюць 83 маладыя педагогі са стажам работы да трох гадоў з устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Прадугледжана некалькі намінацый: «Правільнае рашэнне» — для настаўнікаў фізікі, астраноміі, матэматыкі, інфарматыкі; «Калі цябе разумеюць» — для настаўнікаў замежнай мовы; «Разумнае. Добрае. Вечнае» — для настаўнікаў беларускай і рускай моў і літаратуры; «Пачатак пачаткаў» — для настаўнікаў пачатковых класаў; «Свая вышыня» — для настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі, працоўнага навучання, чарчэння. Настаўнікі музыкі, выяўленчага мастацтва, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры будуць спаборнічаць у намінацыі «Мудрасць у абліччы прыгажосці». Настаўнікі гісторыі, грамадазнаўства, геаграфіі — у намінацыі «Вакол свету». Настаўнікі хіміі і біялогіі — у намінацыі «Звычайны цуд», а выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі — у намінацыі «Дзяцінства. Творчасць. Развіццё».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.