Вы тут

Нацбанк выпускае памятныя манеты «Унутраныя войскі Беларусі. 100 год»


Нацыянальны банк краіны з 6 лютага выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Унутраныя войскі Беларусі. 100 год».


Сярэбраная манета — наміналам 20 рублёў, масай 33,63 грама, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, выпушчана тыражом 1500 штук. Медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, дыяметрам 32,00 мм — тыражом 2000 штук. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

На рэверсе манеты ў цэнтры ў коле з выявай сцяга краіны, выкананага ў геральдычнай стылістыцы, — выява зубра, упісанага ў карту Беларусі, абрамленым прамянямі і лаўровай галінай. Па крузе надпісы: уверсе — УНУТРАНЫЯ ВОЙСКІ. 100 ГОД; унізе — Айчына, Гонар, Абавязак. Манеты адчаканены ў акцыянерным таварыстве «Манетны двор Польшчы» (Варшава) якасцю: сярэбраныя — «пруф», медна-нікелевыя — «пруф-лайк».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.