Вы тут

«Беллегпрам» паказаў будучыню айчыннай моды


Паказ-прэзентацыя калекцый адзення «Погляд у будучыню. Новыя магчымасці лёгкай прамысловасці Беларусі» адбыўся ў сталічнай Нацыянальнай школе прыгажосці. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык, кіраўнікі тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў краіны, дызайнеры.


Свой погляд на моду і дызайн у калекцыях прадставілі вядучыя беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Таксама былі прадэманстраваны калекцыі адзення французскага дызайнера з беларускімі каранямі Юрыя Ката і дызайнера-кансультанта канцэрна «Беллегпрам» Людмілы Лабковай.

Па словах Мікалая Яфімчыка, паказ у першую чаргу быў запланаваны не як дэманстрацыя модных тэндэнцый, а як рабочая прэзентацыя. Старшыня канцэрна адзначыў, што ў час паказу былі прадэманстраваны не толькі эксклюзіўныя распрацоўкі дызайнераў, але і тыя рэчы, якія ўжо знаходзяцца ў прамысловай вытворчасці і продажы. «Беларуская лёгкая прамысловасць зрабіла значны крок наперад. Напрыклад, калекцыя Людмілы Лабковай толькі што вярнулася з Мілана. Гэта сведчыць аб тым, што беларускія ідэі цікавыя ў Італіі. Перспектывы ў нашай прадукцыі вельмі добрыя. Якасць тканіны высокая. Нашы прадпрыемствы ўмеюць з ёй працаваць. Дэталі некаторых з прадстаўленых узораў неўзабаве будуць выкарыстоўвацца ў прамысловых калекцыях. У цяперашнім паказе былі напрацоўкі, якія абсалютна новыя і ніколі раней не выпускаліся. Па цане мы таксама канкурэнты», — рэзюмаваў Мікалай Яфімчык.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».