Вы тут

Выйшла кніга Ніны Шчарбачэвіч «Каханні. Дваццаць рэальных гісторый»


У літаратурным жыцці — навіна: у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніжка маладога празаіка Ніны Шчарбачэвіч (літаратурны псеўданім Ніна Лістота) «Каханні. Дваццаць рэальных гісторый». Сапраўды, пра што яшчэ пісаць маладой прыгожай дзяўчыне, як не пра спрадвечнае?


Як паэтка Ніна заявіла аб сабе раней. Са сваімі вершамі актыўна выступае на чытацкіх вечарынах, у клубах моладзі, праводзіць уласныя літаратурныя сустрэчы. А зараз мы знаёмімся з яшчэ адной гранню яе талента. Настаўнікам-укладальнікам выдання стала Людміла Рублеўская.

У зборніка ёсць адметнасць — ён сапраўды «сатканы» з рэальных падзей, пра якія нашы сучаснікі самі некалі расказалі аўтару, і ў яе была і пэўная смеласць (не баялася памыліцца, каб не пакрыўдзіць герояў), і свая мяжа, за якую ступіць нельга. Бо ўзялася апавядаць пра сапраўднае, а не надуманае жыццё.

Наколькі цікавыя тыя гісторыі, каб трапіць на старонкі кнігі? Не хачу займацца голым пераказам, проста паверце на слова: цікавыя, і недзе нават павучальныя (інакш кажучы, вучаць маладых жыць). Я некалькі разоў нават лавіў сябе на шкадаванні, што чытаю зборнік кароткіх апавяданняў, а не аповесцяў. Амаль кожнае магло быць разгорнута ў больш шырокую літаратурную форму. Але зрабіць тое не позна і зараз.

Кожны носіць сваё сонца з сабою, слушна лічыць адна з рамантычных гераінь зборніка. А іншы герой з вышыні ўласнага досведу сцвярджае, што сапраўднае каханне прыходзіць само, але толькі тады, калі ты насамрэч гатовы. Трэці расказвае, як з сям'і сыходзіў тата, а ён, маленькі, абдымаў яго за калені і прасіў застацца. Не дапамагло, і з таго часу цяпер ужо дарослы чалавек заікаецца...

Колькі такой разумнай шчырасці, шчымлівага трымцення душ сабрана на старонках гэтага нятоўстага выдання — не пералічыць. Лепш пагартаць самім.

У мяне на кніжнай паліцы стаіць двухтомнік аповесцяў пра каханне сусветна вядомых аўтараў, сапраўды класікаў, выдадзены за савецкім часам. За ім тады вельмі ганяліся. Паставіў побач кнігу Ніны Лістоты — як аванс. Дарэчы, і побач з кнігамі аўтараў, што працуюць ці зусім нядаўна працавалі ў нашай газеце — Валянціны Доўнар, Яўгена Пясецкага, Анатоля Клешчука, Таццяны Падаляк, Надзеі Дрындрожык (Дрылы)... А Ніна, між іншым, таксама наша каляжанка.

«Звязда» вырасціла не адзін дзясятак выдатных літаратараў, факт шырока вядомы. Так што — шлях наезджаны, шчаслівай дарогі!

Уладзімір Хількевіч

Загаловак у газеце: І зноў пра каханне...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.