Вы тут

Зіма вернецца на наступным тыдні


У нядзелю па паўднёвым усходзе краіны чакаецца месцамі моцны мокры снег, а ў панядзелак падмарозіць.

У першыя лютаўскія дні прырода працягвала дэманстраваць свой капрызны нораў, але ўжо на наступным тыдні цёплае з ападкамі надвор'е зменіцца пахаладаннем. І ў Беларусі ўсталюецца зімовы характар надвор'я, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца мокры снег і дождж, месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. Максімальная тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 5 градусаў. І ў суботу захаваецца цёплае з ападкамі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаецца галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў па поўначы да плюс 3 градусаў па поўдні, удзень прагназуецца ад 3 марозу да 3 цяпла.

У нядзелю тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам цыклону, што перамяшчаецца праз паўднёва-ўсходнія раёны, у тыл якому пачне паступаць халодная паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, месцамі ён будзе суправаджацца моцным парывістым ветрам. Па паўднёвым усходзе краіны пад уплывам актыўных атмасферных франтоў цыклону чакаюцца працяглыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1—7 марозу, толькі па паўднёвым усходзе краіны будзе ад нуля да плюс 3.

Але ў панядзелак пачнецца пахаладанне. У асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 2—8 марозу, па поўначы краіны будзе да мінус 10 градусаў (уначы пры праясненнях па паўночным усходзе краіны паветра астудзіцца да мінус 14 градусаў).

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Зіма яшчэ вернецца...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.