Вы тут

Інтэрнэт-канал АНТ набраў звыш 100 мільёнаў праглядаў


Афіцыйны інтэрнэт-канал Агульнанацыянальнага тэлебачання, які з'явіўся на відэахостынгу YоuTubе пяць гадоў таму, на сёння налічвае звыш 90 тысяч падпісчыкаў, больш як 400 тысяч «лайкаў» і без малога 700 гадоў (!) агульнага часу відэаролікаў.


Як адзначае загадчык аддзела інтэрнэт-вяшчання АНТ Аляксей Ціханаў, YоuTubе-канал АНТ абнаўляецца ў кругласутачным рэжыме, уключаючы як аператыўныя навіны, так і ўсе ўласныя маштабныя праграмы і праекты. «Нядаўна мы першыя сярод беларускіх СМІ дасягнулі 100 мільёнаў праглядаў, і гэта не мяжа!» — упэўнены прадстаўнікі тэлеканала. Напрыклад, штомесяц відэаролікі АНТ карыстальнікі інтэрнэту праглядаюць каля трох мільёнаў разоў, і гэта лічба няўхільна павялічваецца. Са свайго боку, тэлевізійнікі плануюць неўзабаве рабіць пэўныя сюжэты і праекты адмыслова для інтэрнэт-аўдыторыі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Не пультам адзіным

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.