Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. З'явіцца магчымасць знізіць тэмп працы, хоць гэта наўрад ці паўплывае на вашы планы, жаданне «ўкалваць» ад гэтага чамусьці не знікне. Старайцеся ўсё ж такі не папаўняць шэрагі працаголікаў. Паспяхова разабраўшыся з самымі важнымі са спраў, запланаваных на гэты тыдзень, вы адчуеце дзіўную лёгкасць. У вольны час зможаце добра адпачыць і ад душы павесяліцца.


ЦЯЛЕЦ. Вы трохі нервуецеся перад адказным мерапрыемствам, аднак калі здолееце справіцца з хваляваннем, то дакажаце, хто сапраўдны гаспадар становішча. У чацвер можа паступіць важная інфармацыя, вам прапануюць цікавую і грашовую працу. Паспрабуйце выправіць парачку з назапашаных у асабістым жыцці памылак, гэта дазволіць адчуць сябе лёгка і свабодна, а гэта так важна цяпер. Максімальна выкарыстоўвайце тое, што маеце на цяперашні момант, усведамленне пра выпушчаны шанц выкліча толькі прыкрасць і раздражненне.


БЛІЗНЯТЫ. На рабоце могуць узнікнуць цікавыя творчыя і нават любоўныя саюзы. Надыходзіць час для новых планаў і задум. Вашы ідэі прынясуць прыбытак і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Не выключана, што вас чакае прыемнае падарожжа, прычым за кошт работадаўцы ці прымаючага боку. Паспрабуйце, нягледзячы на аптымістычны настрой, рэальна ацаніць свае сілы і не перагружаць сябе лішнімі клопатамі.


РАК. Вы можаце сутыкнуцца на гэтым тыдні з тэрміновымі справамі. З'явіцца дадатковая нагрузка, а засяродзіцца стане цяжэй. Аднак вы ўсё пераадолееце, хоць і не без дапамогі. Найлепшым выйсцем было б наогул дэлегаваць усю адказнасць каму-небудзь актыўнаму, а самому прысвяціць гэты тыдзень адпачынку. Калі гэта ўсяго толькі мара, паспрабуйце хоць бы паболей спаць. Хатнія і сямейныя справы могуць выйсці на першы план.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні не трэба спрабаваць фарсіраваць падзеі. Проста не звяртайце на іх увагі, тады цяжкасці расступяцца перад вамі самі сабой. З'явіцца магчымасць даведацца нешта новае, кудысьці паехаць і ўзбагаціць сябе новымі ўражаннямі. У сераду перашкодай на шляху да поспеху могуць стаць нечаканыя праблемы ў асобе партнёраў або канкурэнтаў. У нядзелю лепш не абвастраць адносіны непатрэбнымі сваркамі, у выніку спрэчкі вы апыняцеся прайграўшым бокам.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вельмі пажадана асабліва старанна планаваць свой час, тады вы зможаце завяршыць усё намечанае. У панядзелак пастарайцеся быць больш стрыманымі на рабоце, інакш зробленае вамі ўражанне стане прычынай непрыемных размоў пра вас за спінай. У другой палове тыдня пажадана выяўляць разумную ўмеранасць у жаданнях. Частку нядзельнага дня давядзецца прысвяціць уладжванню дробных бытавых праблем.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вы можаце выправіць памылкі, якія раней былі дапушчаны ў адносінах з блізкімі людзьмі. Вясёлы настрой і станоўчыя эмоцыі, якімі вы дзеліцеся, будуць прыцягваць да вас людзей, як магнітам. Верагодны запланаваныя і незапланаваныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі. Гэты тыдзень удалы амаль для ўсіх вашых пачынанняў, варта толькі максімальна разумна выкарыстоўваць свой час.


СКАРПІЁН. Самы час падзяліцца з калегамі і кіраўніцтвам новымі ідэямі. Вашы задумкі — натхняць калектыў на подзвіг, і начальства гэта ацэніць па заслугах. Аднак павышэнне па службе, да якога вы так імкнуліся, прывядзе да таго, што абавязкаў у вас стане значна больш. Зрэшты, вы, відавочна, любіце сваю работу. У нядзелю блізкія могуць пакрыўдзіцца на вашу няўважлівасць. І, нават, калі будзеце вельмі занятыя, знайдзіце час, каб паказаць, што вы іх шануеце.


СТРАЛЕЦ. Вы можаце прыдумаць нешта незвычайнае, тым самым вылучыцца з натоўпу. Трэба будзе зрабіць нямала важных неадкладных спраў на рабоце, таму давядзецца мабілізаваць свае сілы, важна ўсё паставіць пад улік і кантроль. Суботу лепш прысвяціць хатнім клопатам, з галавой акунуўшыся ў іх. А калі ўбачыце вынікі, будзеце задаволены сабой і адчуеце прыліў сіл і энергіі. Нядзеля — дзень розных прыемных сюрпрызаў.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не дазваляйце ўцягнуць сябе ў авантуру. Лёгкія грошы і кароткія сувязі — гэта не тое, што вам трэба. У сераду лепш не прымаць сур'ёзныя рашэнні, непажадана планаваць дзелавыя сустрэчы і перамовы. Другая палова тыдня можа быць прысвечана сямейным справам. Дзецям спатрэбіцца ваша дапамога ў сітуацыі, якая склалася. Набудзьце для дома нешта неабходнае, і ваш настрой палепшыцца.


ВАДАЛІЎ. Выдатны перыяд, каб адкрыць у сабе нечаканыя таленты і навучыцца чаму-небудзь новаму. Паводзіны блізкіх вам людзей могуць стаць нагодай для разважанняў і высноў. Але лепш вучыцца на чужых памылках. Цяпер важна планаваць свае дзеянні хоць бы на некалькі крокаў наперад.


РЫБЫ. Рашэнне многіх жыццёва важных пытанняў, магчыма, будзе прадыктавана імкненнем аблегчыць сваё жыццё і паправіць матэрыяльнае становішча. На ўсялякі выпадак паспрабуйце перагледзець матывы сваіх паводзін — раптам знойдуцца лепшыя варыянты? У сярэдзіне тыдня варта прайсціся па крамах і набыць што-небудзь элегантнае. У пятніцу, магчыма, давядзецца прынесці малую ахвяру дзеля вялікіх дасягненняў. У выхадныя дні будзьце больш уважлівыя і больш спагадлівыя да бацькоў і старэйшых сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?