Вы тут

У Германіі арэхам дазволілі падаць на машыны


У Германіі грэцкім арэхам дазволілі падаць на машыны грамадзян, паведамляе нямецкі The Local.


Акруговы суд Франкфурта днямі адхіліў іск жанчыны, якая спрабавала адсудзіць 4000 еўра ў суседа за шкоду, прычыненую яе машыне арэхавым дрэвам, што расце на яго ўчастку. Паводле паказанняў ісціцы, галіны і плады арэха ўпалі на яе аўтамабіль падчас моцнага ветру ў кастрычніку 2013 года, у выніку чаго на даху, капоце і корпусе з'явіліся ўвагнутасці. Па словах адказчыка, галіны дрэва разрасліся на паўтара метра на тэрыторыю яе двара, са свайго боку ён сачыў за імі і своечасова падразаў. У выніку суд вырашыў, што жанчына павінна прад'яўляць прэтэнзіі не суседу, а дрэвам. А яны, у сваю чаргу, не могуць несці адказнасць за свае дзеянні, бо восеньскае падзенне арэхаў — гэта «прыродны факт».

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».