Вы тут

Што змяняецца ў Беларусі з 1 лютага?


З 1 лютага ў Беларусі ўступае ў сілу шэраг новаўвядзенняў.


Бюджэт пражытковага мінімуму і мінімальныя спажывецкія бюджэты

Бюджэт пражытковага мінімуму з гэтага дня складае 199,32 рубля. У сувязі з гэтым павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру БПМ.

Павелічэнне БПМ адаб'ецца і на аднаразовай дапамозе ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, якая цяпер будзе раўняцца 1 993,2 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер аднаразовай дапамогі складзе 2 790,48 рубля. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 199,32 рубля.

З чэрвеня мінулага года быў зменены парадак перагляду выплаты дапамог на дзяцей да трох гадоў: зараз яны пералічваюцца двойчы ў год — з 1 лютага і з 1 жніўня. У сувязі з гэтым дапамога на першае дзіця з сённяшняга дня складзе 312,03 рубля, на другое і наступных дзяцей — 356,6 рубля. На дзіця-інваліда да трох гадоў — 401,18 рубля ў месяц.

Таксама з сёння ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэдніх цэнах снежня 2017 года.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек цяпер складае 356,10 рубля, працаздольнага насельніцтва — 420,60 рубля, студэнтаў — 313,91 рубля, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 266,56 рубля, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 348,44 рубля, дзяцей ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў — 358,70 рубля, пенсіянераў — 331,82 рубля.

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек у разліку на месяц цяпер складае 328,45 рубля.

Гэтыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць дзейнічаць да канца красавіка 2018 года.


Дапамогі на дзяцей да трох гадоў

Для разліку памеру дадзенага віду дапамогі з лютага па ліпень 2018 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за IV квартал 2017 г. (паводле звестак Белстата - Br891,5). Выплаты на першае дзіця выраслі з 1 лютага на Br33,15 і складуць Br312,03 у месяц, на другое і наступных дзяцей - на Br37,88 (Br356,6), на дзіця-інваліда - на Br42,62 (Br401,18) .

У адпаведнасці з законам "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" са студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.


Неміграцыйныя візы ЗША

Пасольства ЗША ў Беларусі з лютага 2018 года будзе аказваць грамадзянам і рэзідэнтам Беларусі ўвесь спектр неміграцыйных візавых паслуг. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

"Пачынаючы з 1 лютага гэтага года консульскі аддзел пасольства пачынае прадастаўляць поўны спектр неміграцыйных візавых паслуг. Гэта азначае, што любы грамадзянін і рэзідэнт Беларусі можа звярнуцца па візу любой катэгорыі ў Мінску", - сказаў Роберт Райлі.


Даражэюць цыгарэты

З 1 лютага даражэюць такія маркі айчынных цыгарэт вытворчасці ААТ "ГТФ" Нёман "як Pall Mall, Luckies, Kent, Vogue і Rothmans.

Цэны на цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-інвест" застаюцца на ранейшым узроўні, а з імпартных цыгарэт становяцца даражэйшымі Dunhill, Kent і Rothmans Demi Silver.

Максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі з пачатку 2012 года ўстанаўліваюцца штомесяц, па заяўках вытворцаў і імпарцёраў тытунёвых вырабаў.


Павышаюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лютага 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2018 г. № 68.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $ 111,4 да $ 120,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $ 61,2 да $ 66,0 за 1 т, на таварныя бензіны - з $ 33,4 да $ 36,0 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 36,0 за 1 т (была $ 33,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны таксама былі павышаны.


Камуналка па прынцыпе "плацім па поўнай"

У лютым беларусы атрымаюць першыя жыроўкі, у якіх павінен быць рэалізаваны абяцаны камунальнікамі прынцып "плацім па поўнай". Выключэнне зроблена толькі для аплаты цеплавой энергіі. Ацяпленне для насельніцтва па-ранейшаму будзе субсідавацца дзяржавай. Тым не менш, чыноўнікі абяцаюць, што істотнага росту аплаты не прадбачыцца.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку 2017 года на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" паставіў задачу правесці з 2018 года "разавае падвышэнне тарыфаў толькі на пяць долараў, і ў далейшым - ніякага росту без майго ведама".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.