Вы тут

Каб злое не мела прыступу


 Народныя прыкметы і павер’і — магчымасць трапіць у суладнае і ўпарадкаванае жыццё традыцыйнай беларускай вёскі, дзе будучыня заўсёды прадказальная, а нядобрыя здарэнні можна лёгка прадухіліць ці адтэрмінаваць. Закладаючы хату, падкладзіце пад усе чатыры куты зелля свянцонага і вяночкаў, то злое не мецьме прыступу; каб не заблукаць у лесе, апраніце навыварат кашулі — і Лясун не зверне на вас увагі. Такіх карысных парад вельмі шмат, і каб разпораз аднаўляць іх у памяці, добра мець пад рукой кнігу, напрыклад, густоўна аздобленае выданне «Мастацкай літаратуры» «Ад парога ў свет дарога. Народныя прыкметы і павер’і» (укладанне Уладзіміра Васілевіча).


Многія прыкметы будуць цікавыя гаспадарам, якія даглядаюць сад і агарод, будаўнікам, кіроўцам, хатнім гаспадыням. Напрыклад, будуючы лазню, трэба карыстацца нават дробнымі паслугамі суседзяў, якія прыйдуць на дапамогу сваёй ахвотаю. Такая лазня будзе трымаць добры дух і доўга прастаіць.

Аматары хатніх жывёл, паляўнічыя і рыбакі таксама знойдуць цікавыя парады і багата нагодаў для назіранняў. Некаторыя прыкметы не вельмі актуальныя для сучаснага чалавека — з цягам часу беларусы ўсё радзей задумваюцца пра тое, калі сеяць жыта, грэчку ці авёс, пачынаць жніво, выбіраць і рваць лён. Аднак і гэтыя прыкметы дазваляюць больш выразна пачуць галасы бацькоў, бабуль і дзядзькоў, успомніць пачутае ў маленстве альбо ў юнацтве: бульбу сей на схаду — і ніколі не будзе дробная; з’есць дзіця першыя плады маладога дрэва — і ўсе плады з таго дрэва будуць добрыя.

Большасць прыкмет і павер’яў скіравана на падтрымку дабрабыту і ладу ў сям’і: кожнае няшчасце можна прадухіліць, калі кіравацца досведам продкаў. Кніга вучыць быць абачлівым і асцярожным, думаць пра наступствы сваіх учынкаў, а галоўнае — мацуе духоўныя повязі з продкамі і нагадвае пра таямніцы іншасвету.

Юлія ШПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.