Вы тут

Кнігі, якія не перастаюць здзіўляць


Журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» вызначыла лепшыя выданні 2017 года. Конкурс сёлета праходзіць 57-ы раз.


Да ўдзелу ў 12 намінацыях былі прадстаўлены кніжныя навінкі самых розных выдавецтваў Беларусі. Сярод іх найбольш плённым на конкурсныя выданні мінулы год аказаўся для ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа», выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», РУП «Беларусь», РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”», выдавецтва «Мастацкая літаратура», ТДА «Чатыры чвэрці».

Члены журы прытрымліваліся ў тым ліку і чытацкіх чаканняў: што можа здзівіць, уразіць, захапіць? Ёсць вялікая ўпэўненасць у тым, што высакаякасныя кнігі, нягледзячы на новыя інфармацыйныя крыніцы, ніколі не страцяць ні сваёй вагі, ні папулярнасці. Менавіта з гэтых пазіцый і вызначаліся найбольш перспектыўныя выданні. Пад увагу браліся ўсе складнікі афармлення кнігі: прывабная вокладка, удалы дызайн, узроўневае паліграфічнае выкананне.  Журы асабліва адзначыла вялікую густоўнасць, з якой афармляюцца выданні Свята-Елісавецінскага манастыра (г. Мінск).

У межах Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі, якая пройдзе напрыканцы лютага 2018 года, адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Лепшыя кніжныя ўзоры размесцяцца на асобнай экспазіцыі выстаўкі. Пабачыць іх зможа кожны ахвотны. Прыемна і тое, што конкурс вызначае найбольш значных прафесіяналаў кнігавыдавецкай справы. Падчас урачыстасці будуць агучаны імёны лепшага ілюстратара, лепшага дызайнера, лепшага мастака беларускіх кніг.

Член журы першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах адзначыла, што яе парадавалі актыўнасць выдавецтваў у скарынаўскай тэме і высокі ўзровень выпушчанай кніжнай прадукцыі гэтага кірунку. А вось, нягледзячы на тое, што дзіцячая літаратура развіваецца зараз асабліва плённа, выданні, заяўленыя да ўдзелу ў намінацыі конкурсу «Разам з кнігай мы расцём» аказаліся даволі сціплыя. Як, дарэчы, нязначна была прадстаўлена і мастацкая літаратура.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.