Вы тут

Анатоль Калінін правёў прыём грамадзян у Гродне


Праблемы эксплуатацыі дамоў, добраўпарадкавання вуліц, будаўніцтва дарог, паляпшэння інфраструктуры горада — з такімі пытаннямі звярталіся жыхары Гродна да намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна падчас прыёму грамадзян.


Свае прапановы, у прыватнасці, агучылі кіраўнікі таварыстваў уласнікаў Сяргей Мікалаевіч і Андрэй Іванавіч. У шэрагу пытанняў — адмена фіксаваных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, змяненне парадку аказання дадатковых паслуг, утрыманне прыдамавых тэрыторый. На іх думку, варта прывязаць тарыф на асвятленне агульных месцаў і рух ліфта не да колькасці жыхароў, а да плошчы кватэры. У сваю чаргу прэм'ер-міністр задаўся пытаннем: ці абмеркаваны гэтыя ініцыятывы з агульным сходам жыхароў жыллёва-будаўніча-спажывецкага кааператыва і таварыства ўласнікаў.

— У краіне праводзіцца сацыяльная палітыка, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх катэгорый грамадзян, — адзначыў Анатоль Калінін. — Мы гэтыя пытанні разглядалі на працягу апошніх чатырох гадоў, працавалі розныя камісіі, былі прыцягнуты ўсе зацікаўленыя структуры, у тым ліку і таварыствы ўласнікаў. У рэшце рэшт прынята такая форма тарыфнай палітыкі, якая задавальняе патрэбы большасці насельніцтва. Затратны механізм кожнай паслугі разлічаны згодна са структурай абслугоўваючых арганізацый. Мы арыентуемся перш за ўсё на асноўныя масы — на дзяржаўныя арганізацыі. Калі б мы арыентаваліся на таварыствы ўласнікаў, тарыфы былі б вышэйшыя. І такі падыход не спадабаўся б насельніцтву.

Віцэ-прэм'ер паведаміў, што на працягу апошніх двух гадоў затраты ў сектары дзяржаўнага абслугоўвання зніжаны амаль на 200 млн рублёў. У краіне 95 % жылога фонду прыватызавана, таварыствы ўласнікаў пераходзяць на абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У Мінску і некаторых абласных цэнтрах іх колькасць дасягае 40 %. Што датычыцца прывязкі аплаты асвятлення месцаў агульнага карыстання да метражу жылля, гэта пытанне разглядаецца, рашэнне будзе прынята на працягу года.

З прапановай пасадзейнічаць развіццю гродзенскага аэрапорта звярнуўся да віцэ-прэм'ера гараджанін Канстанцін Аляксандравіч. Ён лічыць, што варта адкрываць новыя напрамкі, тым больш, што з гэтага года аэрапорт увайшоў у бязвізавую зону, якую замежныя турысты могуць наведваць да 10 дзён. Анатоль Калінін не бачыць перашкод у арганізацыі маршрутаў. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператара-лаўкостара. Інфраструктура гродзенскага аэрапорта на дастаткова сучасным узроўні, арганізаваны пастаянныя рэйсы ў Калінінград, а летам — у Балгарыю. І гэту дзейнасць трэба пашыраць, заўважыў віцэ-прэм'ер. Ён падкрэсліў, што для бізнесу важным з'яўляецца наяўнасць пасажырапатоку. Можна сказаць, што тэндэнцыя абнадзейвае. Калі ў 2016 годзе тут было 5 тысяч пасажыраў, то летась ужо ў два разы больш. Чакаецца, што сёлета гэта лічба яшчэ ўзрасце. У сезон магчыма арганізацыя рэйсаў у Варшаву і Вільнюс.

— Важна ўдзяляць увагу не толькі транспарту, але і сферы абслугоўвання, — падкрэсліў Анатоль Калінін. — Неабходна прывесці ў парадак архітэктурныя і гістарычныя помнікі, зрабіць так, каб турыст заставаўся ў Гродне на большы тэрмін.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Арыентацыя на сацыяльны падыход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».