Вы тут

У віцебскім Музеі Марка Шагала можна ўбачыць графіку Меера Аксельрода


Яго пры жыцці, як і Шагала, крытыкавалі, доўгі час мастак не быў зразумелы сучаснікамі. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Сяргеем Эйзенштэйнам, сябраваў з паэтам і перакладчыкам Арсеніем Таркоўскім, іншымі вядомымі творчымі асобамі.


Ізраільскі мастацтвазнаўца, калекцыянер Ілья Васільеў адзначае, што раней выстаўка «Нямецкая акупацыя ў графіцы Меера Аксельрода» не экспанавалася, беларусы яе ўбачаць першымі ў свеце. Аўтар, дарэчы, нарадзіўся ў Маладзечне — у 1902 годзе. Ізраільска-беларускі праект — пачатак «вяртання імя» Аксельрода на яго Радзіму.

Як трапна заўважыла дырэктар шагалаўскага музея Ірына Воранава, у гэтым пытанні яе маладзечанскія калегі паўтораць шлях віцебскіх. Трэба многае зрабіць, каб у Маладзечне, як і ў родным горадзе Шагала, з'явілася тое, што нагадвае пра знакамітасць. Каб туды таксама прыязджалі аматары творчасці. А для гэтага неабходны экспанаты, арганізацыя музея.

Графіка, якая экспануецца ў Віцебску, мае свае асаблівасці. Яна выканана ў тым ліку і на абрыўках, бланках, газетах. Пісаў мастак і з двух бакоў. Гэта — з-за дэфіцыту паперы падчас эвакуацыі. Мы бачым яго вачыма папялішчы, руіны, няшчасных людзей, у якіх адна перспектыва — смерць. Хоць мастак не жыў на акупаваных тэрыторыях, але ж праз сэрца прапускаў усе жахі, боль тых, каго забівалі, гвалтавалі, з каго здзекаваліся ў гета. І яшчэ падчас Вялікай Айчыннай, калі невядома было, чым яна скончыцца, пачаў рабіць замалёўкі...

...У Аксельрода было нялёгкае жыццё. Яго творчы шлях да вядомасці вельмі складаны. У прыватнасці, у 1930-я разам з мноствам вядомых мастакоў трапіў пад прэс крытыкі, яго абвінавачвалі ў фармалізме. Пры гэтым у 1934 годзе яго карціны выстаўляліся ў Францыі. Што толькі не друкавалі пра мастака савецкія газеты! Напрыклад, ён атрымаў «па поўнай» за: песімізм, дэфармацыю, няскончанасць, экспрэсіянізм. Крытыкавалі і за блізкасць творчых падыходаў да Мадыльяні.

У выніку наш зямляк быў вымушаны заняцца ілюстрацыяй кніг і работай у тэатры. Зрабіў творчы ўклад і ў кінематограф. Асабіста Сяргей Эйзенштэйн запрасіў яго ў Алма-Ату для стварэння дэкарацый да фільма «Іван Грозны».

Як напісаў пра мастака Арсеній Таркоўскі: «Гэта выдатны прыклад таго, як выгадна быць сумленным і чыстым чалавекам... Вы бачыце зусім наглядна, які выдатны плён гэта прыносіць, як дорага тое, што робіцца людзьмі такога роду, якія з сапраўды святой упартасцю, з жалезнай воляй прабіваюцца скрозь усе перашкоды».

Творчае прызнанне мастак атрымаў, як гэта часта здараецца, пасля смерці (памёр у 1970-м). Персанальныя выстаўкі адбываліся ў 1970—1980-х — у Маскве, Ленінградзе. А ў 1990—2000 гадах зноў у Маскве, Нью-Ёрку, Лондане, Германіі, Ізраілі....

Творы Меера Аксельрода захоўваюцца ў Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі, музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна. Як адзначылі на прэзентацыі выстаўкі, ёсць яны і ў нашым Нацыянальным мастацкім музеі.

Выстаўку прэзентавалі напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту. Пасля Віцебска яе запланавана прадставіць у музеях Расіі, Германіі, Ізраіля, іншых краін.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Аляксея СПАТКАЯ

Загаловак у газеце: Памяці ахвяр халакосту

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.