Вы тут

Абласны этап «100 ідэй для Беларусі» прайшоў на Гомельшчыне


Чарговы абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які праводзіцца па ініцыятыве і пад эгідай БРСМ, вітала Гомельшчына. Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі навуковай, студэнцкай і працоўнай моладзі, школьнікі — прадставілі ў канферэнц-зале СЭЗ «Гомель-Ратон» больш за 20 аўтарскіх праектаў — пераможцаў раённых адборачных этапаў.


Сярод іх распрацоўка «Праграмнае і метадычнае забеспячэнне — як аснова прагназавання энергаэфектыўнасці сістэм гарадскога водазабеспячэння і водаадвядзення» аўтара Аляксея Капанскага з Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, асістэнта кафедры электразабеспячэння. Свой праект «Зоагасцініца» прэзентавалі студэнты Віялета Кохан і Аляксандр Карповец з Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. Работу «Вырошчванне сеянцаў дуба чарэшчатага з закрытай каранёвай сістэмай» прадставіў Дзмітрый Захаранка, магістрант той жа навучальнай установы. З дабрачынным сацыяльным праектам школы падрыхтоўкі валанцёраў «Школа Дабра» прыехала на абласны этап конкурсу культарганізатар Вераніка Ражкова з Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Сімулятарам-накладкай для адпрацоўкі ўнутрывенных ін'екцый і забору крыві» здзіўляў Алег Дохаў, выкладчык кафедры ваеннай і экстрэмальнай медыцыны Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а «Аўтаматычныя вонкавыя дэфібрылятары» прадставіла Анастасія Прадко, студэнтка гэтай жа ВНУ. Былі і іншыя праекты, якія ахоплівалі ўсю сферу жыццядзейнасці.

Экспертамі выступалі кіраўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», Гомельскага тэхнапарка, Гомельскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, бізнес-школы ІПМ і іншыя прадстаўнікі профільных сфер і бізнес-супольнасці.

Кожнаму аўтару праекта было прапанавана за 30 секундаў прэзентаваць сваю распрацоўку, тым самым зацікавіўшы ўласнай ідэяй наведвальнікаў выстаўкі і экспертаў. У канцы мерапрыемства ім далі яшчэ адну магчымасць у рамках абароны ініцыятыў на працягу трох хвілін расказаць пра сваю задуму. Па выніках прэзентацый экспертны савет выбраў найлепшыя ініцыятывы па намінацыях, якія прадставяць Гомельскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Зоагасцініца» ці «Школа дабра»?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.