Вы тут

Лобзік, піла, шрубавёрт — звычайныя інструменты для Юліі Міцкевіч


Лобзік, фрэзер, піла, шрубавёрт... У жаночых руках Юліі МІЦКЕВІЧ са звычайнага кавалка дрэва атрымліваюцца прыгожыя элементы дэкору. Скрыні, крэйдавыя дошкі, кніжныя паліцы, дэкаратыўныя пано. Усё гэта з задавальненнем набываюць як для дарослых, так і для дзяцей.


— Я сем месяцаў угаворвала мужа падарыць мне лобзік, — усміхаецца дзяўчына. — Пасля першых спроб так балелі рукі... Цяпер, праз тры гады, разумею, што мая работа — гэта своеасаблівы антыстрэс. Няма настрою — пайшла піліць!

Зараз працоўнае месца ў мінчанкі — на балконе. Але ў планах зараз знайсці ўтульную майстэрню для работы. Дарэчы, Юлія атрымала дзяржаўную супсідыю на арганізацыю рамеснай дзейнасці. На выдзеленыя грошы дзяўчына набыла неабходнае абсталяванне, фарбы.

З радасцю падтрымліваюць справу Юліі і нават падказваюць родныя — сын Павел і муж Віктар.

— Сын — мой першы натхняльнік! — дзеліцца маладая маці. — А муж — першы памочнік, бо менавіта ён падкажа і падтрымае.

— На выставах мужчыны, калі разглядваюць маю прадукцыю, не вераць, што раблю гэта сама, — усміхаецца Юлія. — Але цяпер шмат дзяўчат сталі захапляцца дрэвам! І гэта цудоўна, бо займацца любімай справай — самае важнае ў жыцці.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Мама Бураціна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».