Вы тут

Праверка на трываласць


З 25 студзеня праходзіць комплексная праверка гатоўнасці і здольнасці шэрагу злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл выконваць задачы па прызначэнні. Мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем міністра абароны. Праверка выконваецца пад агульным кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Алега Белаконева.


Ключавой асаблівасцю гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне да выканання задач воінскіх часцей і падраздзяленняў пастаяннай гатоўнасці.

Да найвышэйшай ступені баявой гатоўнасці прывялі і ўжо задзейнічалі падраздзяленні Паўночна-заходняга і Заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, усе авіяцыйныя базы і шэраг падраздзяленняў зенітных ракетных воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА.

Падчас работы над пастаўленымі задачамі падраздзяленні ажыццяўляюць маршы ў прызначаныя раёны, праводзяць кантрольныя стрэльбы са штатнай зброі і нясуць баявое дзяжурства.

Праверкі праходзяць у рэжыме раптоўнасці — такім чынам можна максімальна аб'ектыўна ацаніць дзеянні войскаў.

Як адзначылі ў прэс-службе Міністэрства абароны, нягледзячы на ўмовы надвор'я, асабовы склад паспяхова выконвае пастаўленыя вучэбна-баявыя задачы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.