Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, з кім будзе змагацца наша гандбольная зборная за права згуляць на чэмпіянаце свету, ці выступіць Вікторыя Азаранка на турніры ў Катары і як завяршыўся чарговы паядынак у Адзінай лізе ВТБ для мінскіх баскетбалістаў.


1. У харвацкім Заграбе прайшла жараб'ёўка матчаў плэй-оф за права згуляць у фінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату свету па гандболе, які пройдзе ў 2019 годзе ў Германіі і Даніі. Беларускія гандбалісты ў барацьбе за пуцёўку на сусветнае першынства двойчы згуляюць з камандай Аўстрыі. Першы матч пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня, матч у адказ — у перыяд з 12 па 14 чэрвеня на пляцоўцы аўстрыйцаў.

— Мы паважаем любога саперніка, не скажу, што нам трапіў лёгкі праціўнік. Характарыстыка «рабочы варыянт» да гэтай каманды не падыходзіць. Сутнасць жараб'ёўкі для мяне толькі ў тым, што даведаюся саперніка, ажыятажу з яе ніколі не раблю. З гэтага моманту пачынаецца падрыхтоўка, планаванне. Аўстрыйцы — добрая каманда. Да чэрвеня яшчэ шмат часу. Звычайна я люблю гуляць на выездзе першы паядынак. Але як ёсць, — пракаментаваў жараб'ёўку галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў.

Склады астатніх пар плэй-оф за месца на ЧС-2019:

Сербія — Партугалія,

Літва — Ісландыя,

Чэхія — Расія,

Славенія — Венгрыя,

Македонія — Румынія,

Нарвегія — Боснія і Герцагавіна ці Швейцарыя,

Харватыя — Чарнагорыя,

Нідэрланды — Швецыя.

Прамы пропуск атрымліваюць гаспадары чэмпіянату планеты Германія і Данія, дзеючы чэмпіён свету Францыя, а таксама пераможцы чэмпіянату Еўропы — зборная Іспаніі.


2. Вікторыя Азаранка атрымала wіld саrd ад арганізатараў Адкрытага чэмпіянату Катара. Турнір у Досе будзе праходзіць з 12 па 18 лютага. Нагадаем, што раней Вікторыя перамагала там у 2012 і 2013 гадах.

Спецыяльнае запрашэнне атрымала таксама расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Абедзве экс-першыя ракеткі свету могуць стартаваць на турніры з асноўнай сеткі. Адзначым, што сёлета спаборніцтвы ў Катары адносяцца да катэгорыі Рrеmіеr 5.

Адзначым таксама, што найлепшая з беларускіх тэнісістак Аляксандра Сасновіч у Мельбурне дабралася да 1/16 фіналу, што дазволіла ёй упершыню ў кар'еры падняцца на 46-е месца ў сусветным рэйтынгу. Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка займае 65-ю пазіцыю, што таксама з'яўляецца яе найлепшым дасягненнем.


3. Мінскія «Цмокі» пацярпелі восьмае паражэнне ў матчах Адзінай лігі ВТБ у гасцявым паядынку з аўтсайдарам спаборніцтваў рыжскім ВЭФам — 70:82. У складзе прайграўшых самым выніковым стаў амерыканскі легіянер Дэвон Садлер, які набраў 16 ачкоў.

Мінчане маюць у сваім актыве чатыры вікторыі ў 12 праведзеных сустрэчах і па-ранейшаму займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе краснадарскі клуб «Лакаматыў-Кубань» — 12 перамог, на адзін выйгрыш менш у маскоўскага ЦСКА і казанскага УНІКСА, 10 разоў перамагаў піцерскі «Зеніт».

Свой наступны матч «банкаўскага» турніру мінскія «Цмокі» правядуць 4 лютага ў Казані, а 11 лютага на пляцоўцы «Мінск-Арэны» прымуць ЦСКА.


4. Аршанскі «Вітэн» трэці раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па міні-футболе. У вырашальным паядынку футбалісты перайгралі дзеючага чэмпіёна краіны — мінскую «Сталіцу» — 5:3.

Для «Вітэна» гэта трэці поспех у кубкавых розыгрышах, да гэтага ён выйграваў трафей два гады запар — у 2009 і 2010 гадах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Яшчэ адзін шанц для Вікторыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.