Вы тут

Навука як аснова квітнеючай дзяржавы


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў з прафесійным святам — Днём беларускай навукі.


«У сучасным дынамічным свеце навука з'яўляецца асновай пабудовы моцнай і квітнеючай дзяржавы, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Дасягненні беларускіх вучоных — прадмет гонару нашай краіны. Дзякуючы вашым даследаванням і распрацоўкам ствараюцца новыя вытворчасці і цэлыя галіны нацыянальнай эканомікі, з'яўляюцца ўнікальныя медыцынскія тэхналогіі, вырашаюцца пытанні харчовай бяспекі».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што для павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці выбудаваная сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, удасканалены падыходы да аплаты працы, забяспечаны ўмовы для пошуку і творчасці.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым навука будзе служыць на карысць Беларусі і прыносіць бачную карысць грамадству.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.