Вы тут

Індыйскі акцёр жадае зняць фільм пра Беларусь


Нашы турысты любяць адпачываць на Гаа, асабліва ўзімку, але індыйскіх грамадзян не так лёгка знайсці ў нашай краіне. Бо не ўсе індыйцы ведаюць, што ў нас так прыгожа, — і гэта варта выправіць.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Саксена Панкадж расказаў, што адзін з вядомых індыйскіх акцёраў плануе зрабіць фільм пра Беларусь. Сам спадар пасол адзначыў, што яму з сям'ёй, напрыклад, вельмі падабаецца адпачываць на Нарачы. У фільме, як мяркуе дыпламат, можна паказаць беларускую прыроду і таленты нашых танцораў.

Учора ў Індыі адзначылі нацыянальнае свята — Дзень Рэспублікі. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, Саксена Панкадж расказаў пра двухбаковае супрацоўніцтва краін. Так, ён заўважыў: штодня пасольства выдае каля 60—70 віз грамадзянам Беларусі. Адносна палітычных кантактаў ён нагадаў, што летась краіны адзначалі 25 гадоў з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін.Па эканамічным кірунку пасол адзначыў, што індыйскія прадпрымальнікі гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю. Напрыклад, у фармаце дапрацоўкі: калі ў нашай краіне будуць упакоўвацца індыйскія прадукты і пастаўляцца далей на экспарт.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Балівуд прыедзе ў Мінск?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.