Вы тут

Даведнік па гісторыі крэпасці раскрывае малавядомыя старонкі мінулага


Нягледзячы на сусветную вядомасць, Брэсцкая крэпасць па-ранейшаму застаецца маладаследаваным аб'ектам айчыннай культурна-гістарычнай спадчыны. Перш за ўсё пра цытадэль ведаюць у кантэксце яе гераічнай абароны ў чэрвені — ліпені 1941 года. А, між іншым, крэпасць вядзе свой летапіс з сярэдзіны ХІХ стагоддзя...


Пад­час прэ­зен­та­цыі «Ат­ла­са крэ­пас­ці Брэст-Лі­тоўск».

Большасць аб'ектаў на тэрыторыі сучаснага мемарыяльнага комплексу недаступны простаму погляду наведвальніка. Справа ў тым, што, акрамя краязнаўцаў і людзей, якія цікавяцца гісторыяй, пра іх мала хто ведае. У прыватнасці, на тэрыторыі крэпасці знаходзяцца аб'екты, якія датуюцца нават ХVІІ стагоддзем: той жа Бернардынскі манастыр. Ёсць і вялікі комплекс архітэктуры ХІХ стагоддзя.

Ліквідаваць гэтыя белыя плямы ў гісторыі цытадэлі ўжо каторы год спрабуе Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці. На днях убачыла свет першае навуковае выданне па гісторыі крэпасці, якое стала своеасаблівым падарункам гораду да тысячагоддзя Брэста, што будзе адзначацца ў наступным годзе.

Па­бы­ваць у цы­та­дэ­лі ця­пер мож­на і з да­па­мо­гай аку­ля­раў вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці.

«Атлас крэпасці Брэст-Літоўск: том 3. Фортавы перыяд» расказвае аб шматгадовай гісторыі будаўніцтва і развіцця фортаў крэпасці Брэст-Літоўск. Шырокі картаграфічны матэрыял — генеральныя планы крэпасці, чарцяжы асобных умацаванняў і фотадакументы — амаль стагоддзе пад грыфам «сакрэтна» праляжаў у найбуйнейшых ваенных архівах Масквы і Санкт-Пецярбурга. Цяпер ён даступны як у папяровым варыянце, так і ў электроннай базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці».

— Падчас работы над кнігай было даследавана звыш тысячы розных матэрыялаў з 10 тысяч адзінак захоўвання, — расказвае аўтар-укладальнік «Атласа крэпасці Брэст-Літоўск» Уладзімір АРЛОЎ. — Большая частка дакументаў, якая ўвайшла ў атлас, дагэтуль больш нідзе не друкавалася. Справа ў тым, што па розных прычынах гісторыя фартыфікацыі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя працяглы час не вывучалася даследчыкамі.

У перспектыве Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці будуць выдадзены яшчэ два тамы атласа, прысвечаныя гісторыі будаўніцтва крэпасці Брэст-Літоўск у межах валоў, а таксама гісторыі горада Бярэсце — сучаснага Брэста, дзе, як мы ведаем, і знаходзіцца крэпасць.

У свой час намеснік дырэктара па навуковай рабоце мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой» Ларыса БІБІК, якая прысутнічала падчас прэзентацыі атласа, заўважыла, што калі ў 2016 годзе Брэсцкую крэпасць наведалі прадстаўнікі больш як з 30 краін свету, то ўжо летась туды завіталі турысты са звыш 50 дзяржаў. Увогуле, за ўсе гады існавання мемарыяльнага комплексу ў цытадэлі былі жыхары са 140 краін або больш за 24 мільёны наведвальнікаў. Таксама прадстаўнік адміністрацыі паведаміла, што ў найбліжэйшы час у Брэсцкай крэпасці створаць тры новыя музеі.

Вераніка КАНЮТА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Новы погляд на Брэсцкую крэпасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».