Вы тут

Вучні гімназіі № 23 выбралі пераможцу конкурсу «Беларусікі»


А іх класны кіраўнік — найбольш запамінальную «вясёлкавую» падказку.

Беларускамоўная гімназія знаходзіцца непадалёк ад нашай рэдакцыі. Завіталі мы туды на Вадохрышча — завяршальнае свята каляднага цыкла народнага календара. Прыемна здзівіліся, калі ўслед за намі пад песню «Ой, калядачкі, бліны-ладачкі...» ў клас зайшла каза (у яе пераапранулася адна з пяцікласніц).


Вучні 5-га ды 7-га класаў відавочна падрыхтаваліся да сустрэчы з журналістамі «Звязды». На іх партах быў сапраўдны зарапад: зоркі, вязаныя кручком ды зробленыя з гафрыраванага кардону, малюнкі з выявамі знічкі ды звязды (уважлівыя чытачы нашай газеты ведаюць, што так па-беларуску называецца калядны атрыбут — зорка на кіі, з якой хадзілі так званыя звездары)... Але больш за ўсё мяне ўразілі два хлопцы-пяцікласнікі: Янка Чабатарэвіч сам спёк дома «зорную» піцу, а Мікіта Чуяшкоў — бліны-зорачкі.

Спачатку мы ўспомнілі калядныя традыцыі. Што цікава, трэцяя частка дзетак хоць раз у жыцці хадзіла калядаваць. Бачылі б вы, з якім захапленнем яны распавядалі, хто колькі цукерак накалядаваў!

Што ўсцешыла, вучні гімназіі пра нашу газету чулі не ўпершыню. Іх класны кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Лявонцьеўна Мачэль, штосераду прыносіць «Звязду» на інфармацыйную гадзіну. Таму дзеці з ахвотай адгукнуліся на маю прапанову «пажурыць» удзельнікаў конкурсу «Беларусікі». Яны па чарзе падыходзілі да партаў, на якіх былі раскладзеныя пранумараваныя здымачкі (усяго 34), што выходзілі на старонках «Сямейнай газеты», ды ўважліва разглядалі іх. Пасля пісалі свой нумар-фаварыт на паперках ды апускалі ў саламяны капялюш. Лічыла тыя паперкі Алена Лявонцьеўна разам з казой. Больш за ўсё галасоў набраў нумар 15. Таму абяцаны прыз — настольную беларускамоўную гульню для ўсёй сям'і атрымлівае маленькая мадэль Сафійка Троцкая са Жлобіна. Нагадаем, што дзяўчынка любіць спяваць, танцаваць, маляваць, а таксама дапамагаць маці Святлане па доме. Акрамя таго, яна займаецца харэаграфіяй і наведвае мадэльную студыю.

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су «Бе­ла­ру­сі­кі» — Са­фій­ка Троц­кая са Жло­бі­на.

Вынікі гэтага, як і любога падобнага конкурсу, дастаткова суб'ектыўныя. Асабіста мне падабаюцца ўсе ўдзельнікі без выключэння. Асобны дзякуй хочацца сказаць іх бацькам ды бабулям і дзядулям: за тое, што выхоўваеце сапраўдных беларусікаў і расказваеце пра іх на старонках «Звязды». Магчыма, а я на гэта вельмі спадзяюся, вы сваім станоўчым прыкладам натхніце і іншых матуль і татаў.

На памяць пра нашу сустрэчу я падарыла гімназіі некалькі звяздоўскіх насценных календароў са здымкам (на якім фальклорны гурт «Калыханка») Анатоля Клешчука. Пасля гэтага да мяне падышла дзяўчынка Каця Шпілявая. Сказала, што яна... таксама спявае ў гурце «Калыханка», ужо 7 гадоў! І спытала, ці можа прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі», маўляў, «у мяне таксама ёсць прыгожы нацыянальны строй». Таму, даражэнькія сябры, конкурс працягваецца. Мы з нецярпеннем чакаем здымкаў Каці і вашых дзетак, унукаў, а можа нават і праўнукаў з невялічкім аповедам.

Як запомніць колеры вясёлкі

У гэты ж дзень мы падвялі вынікі конкурсу на найлепшую беларускамоўную падказку-запаміналку паслядоўнасці колераў вясёлкі. Пераможцу гэтым разам вызначала Алена Лявонцьеўна.

Перш чым падвесці вынікі конкурсу, я запыталася ў школьнікаў, ці ведаюць яны якую-небудзь («вясёлкавую» запаміналку). «Каждый Охотник Желает Знать, Где Сидит Фазан», — адказалі яны ў адзін голас. Гэтае выказванне на рускай мове, думаю, ведаюць усе з дзяцінства. А хочацца, каб быў нейкі свой, адметны адпаведнік.

Шчас­лі­вым ула­даль­ні­кам вя­сёл­кі-ба­лан­сі­ра ста­ла сям'я Ба­лей­каў з Ваў­ка­выс­ка.

Асабіста мне вельмі падабаецца запаміналка, якую даслала Таццяна Станкевіч: «Чорцік Аднойчы Жалейку Знайшоў, Бадзёра Сабраўся Фукаць» (першыя літары кожнага слова з'яўляюцца першымі літарамі назвы колеру: чырвоны — аранжавы — жоўты — зялёны — блакітны — сіні — фіялетавы). Праўда, яна не ўдзельнічала ў конкурсе, бо маладая мама шчыра прызналася, што «гэтая запаміналка прыдуманая не мною, але вядома мне з дзяцінства».

Галіна Аляксандраўна Назарава, былая выкладчыца на пенсіі з Мінска, наогул здзівіла. Яна даслала ажно 67 каляровых падказак-запаміналак. Праўда, яны практычна ўсе «дарослыя». Таму з улікам таго, што запаміналка ўсё ж такі арыентавана на дзяцей, для ўдзелу ў конкурсе мы выбралі наступную: «Чаравічкі Аднойчы Жораву Зрабіў Былы Сябар Філін».

Пакуль елі «зорную» піцу ды бліны-зорачкі, я запыталася ў дзяцей, які варыянт ім прыйшоўся даспадобы. 11 з іх выбралі запаміналку, якую прыдумаў Вячаслаў Мікалаевіч Сасноўскі, пенсіянер з г. п. Смілавічы: «Чалавеку Аптымістычна Жыць Замінаюць Боль, Спакуса, Фанабэрыя». Я, шчыра прызнацца, вельмі здзівілася, што дзеці выбралі такі дарослы філасофскі варыянт. Настаўніца выказала меркаванне, што ім, пэўна, спадабаліся незнаёмыя словы. Сапраўды, вучні адразу ж пачалі пытацца, што такое «фанабэрыя», «спакуса».

«Мне спадабалася выказванне пра чатырох асілкаў: яно з сэнсам і лёгка запамінаецца», — нарэшце агучвае свайго фаварыта Алена Лявонцьеўна.

Ян­ка Ча­ба­та­рэ­віч дзе­ліц­ца рэ­цэп­там сва­ёй пі­цы ў вы­гля­дзе зор­кі.

Такім чынам, пераможцам конкурсу і шчаслівым уладальнікам экалагічнай цацкі — вясёлкі-балансіра — стала сям'я Балейкаў з Ваўкавыска. Вось, дарэчы, ліст, які яны даслалі ў рэдакцыю амаль год таму:

«Дзякуй вялікі за такі сімпатычны і душэўны конкурс. Мы ўсёй сям'ёй цэлы вечар цудоўна бавілі час, прыдумляючы падказку. Атрымліваліся і вельмі смешныя, і філасофскія, і варыянты «для дарослых». Вось некаторыя з іх: Чарцяня Абавязкова Жадае Зла Благім Суседзям Фанабэрыстым / Часта Арол Жадае Знайсці Бесклапотную Сутнасць Фарэлі / Чаму Алень Жыве З Бабром Сябрамі Фантастычнымі? / Чарговы Аўторак Жадаю Зняць Белыя Святочныя Фіранкі / Чаравікі Абуўшы Жвава, Замест Бабулі Столь Фарбую / Чаму Айчынныя Жанчыны Заўсёды Бароняць Сваю Фігуру?

Насмяяліся ад душы, а старэйшы сынок другакласнік Яраслаў яшчэ і папрактыкаваўся ў мове. Аднак напрыканцы вечара мы прыйшлі да высновы, па якіх параметрах варта выбіраць словы для падказкі. Перш за ўсё, трэба мець на ўвазе, што 99 % тых, каму гэткая падказка патрэбная, — дзеткі, таму словы павінны быць нескладаныя, кароткія, а сэнс выказвання зразумелы.Таму на конкурс мы вырашылі выставіць наступны варыянт: «Чатыры Асілкі Жвава З'елі Бочку Сухой Фасолі». Падказка нам падаецца простай і небессэнсоўнай, ну і трохі смешнай, што дзеткам заўжды падабаецца. Вывучыў яе сынок імгненна. Спадзяёмся, вам таксама спадабаецца, а наш малодшанькі Андрэйка, якому няма і трох месяцаў, атрымае файны падаруначак».

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Мадэль Сафійка і чатыры асілкі

Каментары

Если честно - полное разочарование результатами конкурса. Одно радует, что сами так и не послали своё фото на конкурс, хоть не травмировали психику ребёнку. Как можно проводить конкурс для детей с одним единственным местом? Вы бы хотя бы с детскими психологами посоветовались. Это просто полное дилетантство, в том числе решив взять в жюри детей. Похоже, что один тыкнул пальцем и все за ним. Почему не пригласить хотя бы несколько профессиональных фотографов? Ведь у издательства наверняка масса контактов. Эта премия от учеников гимназии могла быть как "приз детских экспертов", основной приз должна была выносить или редакция или профессиональное жюри фотографов. Следовало сделать не только несколько призовых мест, но и призы по разным номинациям, как это и делается в подобных конкурсах. "Приз профессионального жури", "приз зрительских симпатий" (или по большинству просмотров), "приз независимых экспертов" (детей из гимназии), и другие. Например - Маргарыту Белавусаву можно было наградить за лучший костюм, Васілісу или Паўліка Плецяжова как самых младших участников конкурса, Марыю Грушэцкую за профессиональную фотокомпозицию и образ, Альжбэту Малішэўскую-Спрынчан за самый мифологический образ, Яўгена за этнообраз, и так далее. А так фантазии не проявлено вообще и выбор явно не объективный. В общем - задума была добрая, а атрымалася абы што.
Полностью согласна с комментарием Владимира. При таком подходе конкурс потерпел полное фиаско. Список номинаций следовало расширить, и при этом особых финансовых затрат это не потребовало бы, хватило бы и памятных призов вроде диплома от редакции, блокнотика с ручкой с логотипом "Звязды", и шоколадки от белорусского производителя. Мелочь, а приятно и хорошая память. А так фото победителя, не хочу никого обидеть, но вообще не информативно, никак не раскрывает тематики конкурса - одежда явно не национальный костюм, а фабричный новодел. Даже белорусских национальных узоров нет и цвета не соответствуют белорусской традиционной арнаментике, ни в узоре (ромбы, крыжы и линии), ни в расцветке (белый, красный и чёрный). В общем, или надо как-то выкручиваться, или это полный провал конкурса, который так долго длился.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.