Вы тут

«Мяккая сіла» Дома дружбы


Напрыканцы мінулага стагоддзя слоўнік міжнародных адносін узбагаціў тэрмін «мяккая сіла» (англ. Soft power). Яго з'яўленне ў пэўным сэнсе адлюстроўвала месца і ўзрастаючую ролю, узмацненне ўплыву такіх «мяккіх» інструментаў уздзеяння на замежную грамадскасць, як нацыянальныя традыцыі і айчынныя культурныя каштоўнасці. Калі зыходзіць з сутнасці гэтага паняцця, то Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (яго сядзібу для скарачэння часта называюць Домам дружбы) можна лічыць у пэўным сэнсе слова міністэрствам народнай дыпламатыі. Яно ўносіць важкі ўнёсак у развіццё добрасуседства і паразумення паміж беларускім і іншымі народамі.


Што ўяўляе сёння гэта грамадская арганізацыя? Паводле слоў яе кіраўніка Ніны Івановай, гэта — больш як 1000 паплечнікаў, якія аб'яднаны ў 40 таварыстваў дружбы з асобнымі краінамі, шасці абласных і Мінскае гарадское аддзяленні. Іх акцыі і мерапрыемствы, з аднаго боку, даюць магчымасць больш глыбока знаёміць грамадскасць Беларусі з гісторыяй, культурай і сучасным становішчам у замежных краінах, а з другога — наводзіць масты дружбы, садзейнічаць прысутнасці беларускай культуры ў сусветнай прасторы. Дарэчы, краінавыя таварыствы дружбы ўзначальваюць вядомыя і аўтарытэтныя ў краіне людзі. Сярод іх кіраўнік Пріорбанка Сяргей Касцючэнка — старшыня таварыства «Беларусь—Аўстрыя». Эдуард Зарыцкі — кампазітар, народны артыст, старшыня таварыства «Беларусь—Канада». Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч узначальвае таварыства «Беларусь—Таджыкістан» і г. д.

На рахунку краінавых таварыстваў сотні добрых і карысных для краіны спраў. Назавём толькі некалькі асобных. Возьмем таварыства «Беларусь—Кітай». Яго актывісты пры падтрымцы пасольства КНР у Беларусі пастаянна знаёмяць мінчан з гісторыяй, традыцыямі, музыкай і танцамі, народнай кухняй і мастацтвам Кітая. Вылучаюцца мерапрыемствы па эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая. Гэта канферэнцыі і круглыя сталы па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, новым курсе кітайскай дыпламатыі, ролі Індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

З Еўропай таксама наладжаны плённыя сувязі. У Германіі пры падтрымцы фонду «Дзецям Чарнобыля» зямлі Ніжняя Саксонія прайшлі Дні Беларусі з удзелам дэлегацыі таварыства «Беларусь—Германія», пасольства Беларусі ў ФРГ і балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. У рамках Дзён культуры ў дзевяці нямецкіх гарадах адбыліся канцэрты гэтага калектыву, экспанавалася тэматычная выстаўка, падрыхтаваная нямецкім фотамастаком Р. Любрыхтам. У такім жа фармаце ў Мінску і Магілёве былі праведзены Дні Германіі ў Беларусі.

Прыкладам паспяховага аб'яднання намаганняў розных арганізацый у паглыбленні ведаў пра культурны і духоўны свет краін-партнёраў застаецца дзейнасць таварыства «Беларусь—Аўстрыя», якое сумесна з аўстрыйскімі партнёрамі сістэмна праводзіць двухбаковыя Дні культуры і навукі. Мінск штогод наведвае дэлегацыя таварыства «Аўстрыя—Беларусь» пад кіраўніцтвам яго старшыні прафесара Петэра Бахмаера, якая прымае ўдзел у краіназнаўчых семінарах для студэнтаў і вучняў мінскіх навучальных устаноў. Яго ўдзельнікі чыталі лекцыі аб гісторыі, геаграфіі, літаратуры і асаблівасцях нямецкай мовы ў Аўстрыі. Пасля семінараў усе маюць магчымасць паслухаць аўстрыйскую музыку ў выкананні беларускіх музыкантаў.

Асобная і вялікая тэма — ажыццяўленне гуманітарнай праграмы БелТД. Усяго адзін яскравы факт. У выніку супрацоўніцтва з фондам «Дзецям Чарнобыля» зямлі Ніжняя Саксонія за справаздачны перыяд медыцынскім установам Беларусі перададзены праз БелТД 21 апарат ультрагукавой дыягностыкі, а ўсяго за 25 гадоў работы з Фондам — больш за 260 такіх апаратаў! Штогод з удзелам Фонду праводзяцца семінары па павышэнні кваліфікацыі беларускіх урачоў.

Працягваецца работа па аздараўленні дзяцей з забруджаных тэрыторый Беларусі. За перыяд з 2013 па 2017 год БелТД накіравала на аздараўленне 1056 дзяцей.

На што збіраюцца цяпер звярнуць увагу члены арганізацыі? Па-першае, па магчымасці максімальна ўдзельнічаць у міжнародных праектах па далейшым стварэнні станоўчага іміджу Беларусі за мяжой, прэзентацыі яе турыстычных магчымасцяў з акцэнтам на маючыя адбыцца ў 2019 годзе ў Мінску ІІ Еўрапейскія гульні.

Леанід ЛАХМАНЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.