Вы тут

У Мінску сустрэнуцца члены Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД


У наступны аўторак беларуская сталіца прыме гасцей з усёй постсавецкай прасторы. Першае ў гэтым годзе пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 30 студзеня.


Члены Савета сфарміруюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца ў Мінску 6 красавіка. У прыватнасці, у яго ўключаны пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, дакументы, якія датычацца супрацоўніцтва ў барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, супрацьдзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарызму і распаўсюджвання зброі масавага знішчэння. Кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў будуць таксама прадстаўлены праекты дакументаў у галіне адукацыі і маладзёжнай палітыкі.

Таксама плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы СНД у бягучым годзе і ўзгадніць кандыдатуры кіраўнікоў місій назіральнікаў ад інтэграцыйнага аб'яднання на выбарах прэзідэнта Расіі і дэпутатаў парламента Туркменістана. У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Падрыхтоўка да красавіка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.