Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Для АБСЕ мы будзем добрай апорай


Беларусь як падтрымка для АБСЕ, як пляцоўка для згладжвання сусветных канфліктаў, як платформа для мірных перагавораў. Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў менавіта такую пазіцыю на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.


Кіраўнік дзяржавы падзякаваў спецпрадстаўніку за тое разуменне, якое ён праяўляе ў адносінах да нашай краіны, і запэўніў, што Беларусь будзе мець вельмі добрыя стасункі з арганізацыяй і гатова да абмеркавання любых праблем. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў замежнаму госцю задаваць уладам, прадстаўнікам дзяржаўных структур любыя патрэбныя пытанні.

— Умова адна — мы суверэнная, незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, пануквалі намі, павучалі нас. Мы гатовы вучыцца. А вось павучаць — мы гэта ўспрымаем, яшчэ раз падкрэсліваю, як і любая іншая краіна, негатыўна, — сказаў беларускі лідар. — Што датычыцца еўрапейскай рэгіянальнай бяспекі — вы ведаеце наша стаўленне да многіх рэчаў, да многіх тэндэнцый у Еўропе. Вы ведаеце наша стаўленне да пытанняў бяспекі, вайны і міру. Мы і надалей будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі. І паверце, для АБСЕ мы будзем добрай апорай тут, у цэнтры Еўропы, і будзем рабіць усё, каб у нашым агульным еўрапейскім доме былі мір і парадак.

Прэзідэнт заклікаў тэрмінова ажыццявіць дзеянні, каб негатыўная тэндэнцыя, якая характарызуе напружанасць у Еўропе, была зніжана. Як варыянт правядзенне ў Беларусі «Хельсінкі-2», падчас якіх вядучыя краіны планеты, што ўваходзяць у АБСЕ, селі б за стол перагавораў і абмеркавалі б далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на Еўрапейскім кантыненце.

Кент Харстэд у нашай краіне не першы раз. «Павінен прызнаць, што я вельмі прыязна стаўлюся да вашай краіны і да вашага народа. І, азіраючыся на мінулы год, я хацеў бы ў першую чаргу падзякаваць вам за правядзенне летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта было якасна праведзенае мерапрыемства з добрым вынікам для ўсіх нас», — адзначыў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

Кент ХАРСТЭД, спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе:

— Беларусь мае добрыя магчымасці для прасоўвання розных ініцыятыў. Што датычыцца «Хельсінкі-2», то тут не без цяжкасцяў, таму што ёсць шмат розных меркаванняў, якія датычацца пачатку такога працэсу. Напэўна, на цяперашнім этапе ў многіх сталіцах іншых дзяржаў разважаюць над гэтай ініцыятывай.

Загаловак у газеце: Апора ў цэнтры Еўропы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.