Вы тут

У школе ЗША адбылася стральба: два чалавекі загінулі


У школе ЗША адбылася стральба: два чалавекі загінулі, васямнаццаць пацярпелі.


Трагедыя адбылася ў горадзе Бентан штата Кентукі.

15-гадовы школьнік быў арыштаваны на месцы здарэння і абвінавачваецца ў забойстве і спробе забойства, сказаў губернатар Мэт Бэвін. Адвакат акругі Маршал Джэф Эдвардс сказаў, што, хутчэй за ўсё, падазраваны будзе абвінавачаны як дарослы, але яго імя не будзе аб'яўлена, калі яму не прад'явяць абвінавачванне.

Улады ідэнтыфікавалі забітых ахвяр як Бэйлі Холт і Прэстан Коўп, якім споўнілася па 15 гадоў. Бэйлі памёр у школе, і Прэстан - у Медыцынскім цэнтры Універсітэта Вандэрбільта ў Нэшвіле. Пра гэта паведаміў камісар паліцыі штата Рычард Сандэрс.

Сандэрс расказаў, што падазраваны, узброены пісталетам, увайшоў у школу ў 08:57 раніцы па ўсходнім часе і пачаў страляць. Першы выклік 911 быў атрыманы праз дзве хвіліны.

Скрыншот відэасюжэта cnn.com

Па словах паліцыі штата, ахвярамі сталі школьнікі ад 14 да 18 гадоў. Чатырнаццаць хлопцаў і шэсць дзяўчат.

CNN

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.