Вы тут

Паштальёнка з Петрыкава выканала план па падпісцы на 105%


Так калегі пяшчотна называюць паштальёна пятага разраду Марыю Перарэжку. 21-гадовая дзяўчына працуе ў аддзяленні сувязі Петрыкаў-2 Гомельскага філіяла прадпрыемства.


У паштальёны Марыя прыйшла два з паловай гады таму. Дысцыплінаваная, старанная, акуратная... Не дзіва, што дзяўчына палюбілася і калектыву, і мясцовым жыхарам, якія наведваюць аддзяленне. У абавязках юнай работніцы — прыём падпіскі на перыядычныя выданні, продаж латарэйных квіткоў і тавараў народнага спажывання. З заданнямі Марыя спраўляецца. І нават больш. Так, план па падпісцы за мінулы год паштальён выканала на 105 працэнтаў, а тавараў паўсядзённага попыту рэалізавала на 15 працэнтаў больш за неабходны мінімум.

Начальства юную работніцу хваліць: усё ж такі падтрымлівае рэпутацыю аддзялення на высокім узроўні. А Марыя пераймае вопыт старэйшых калег і даказвае, што абслужыць на пошце хутка і з усмешкай могуць не толькі ў сталіцы.

Загаловак у газеце: «Наша Машачка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».