Вы тут

Радкі яго досведу


Паэт, гісторык часу Мікалай Іванавіч Салаўцоў рос у складаных і супярэчлівых абставінах жыцця, у перапляценні розных падзей: вялікіх і малых, пададзеных у непарыўных сувязях з сацыяльнымі пераўтварэннямі, прыродай і гісторыяй роднай Беларусі. Яго светапогляд выпрацоўваўся пад уплывам асяроддзя, асаблівасцяў грамадскага ладу, умоў, у якіх ён набіраўся досведу, пазнаваў свет і яго законы на працягу 80 гадоў жыцця.


Добрую адзнаку першай кнізе вершаў для дзяцей Міколы Салаўцова «Вавёрчын веласіпед» даў беларускі пісьменнік Аляксей Пысін: «...пісаць вершы для дзяцей цяжка, трэба ўмець глядзець на свет дзіцячымі вачамі, з вышыні дзіцячага ўзросту, не апускаючыся для гэтага на калені. У кніжцы Міколы Салаўцова “Вавёрчын веласіпед” ёсць вершы добрыя, сапраўдныя, напісаныя з веданнем дзіцячай псіхалогіі, якія не толькі малююць гэты свет, але і пашыраюць яго, вядуць маленькага чытача далей, да новых даляглядаў...». Вельмі важным для Міколы Салаўцова быў станоўчы водгук, што прагучаў з вуснаў народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка падчас семінара маладых пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 годзе.

 «Мікалай Іванавіч Салаўцоў — гэта прамое люстра мінулага адрэзку часу і явы сённяшняга дня», — такія цёплыя радкі напісаў у свой час у прадмове да новай кнігі вершаў «Вясёлка лёсу» пісьменнік Іван Аношкін. На думку калегі па Саюзе пісьменнікаў Беларусі Валянціна Крыжэвіча, для паэтычнай мовы Міколы Салаўцова ўласцівы прастата і разам з тым імкненне знайсці нейкія «незацяганыя» словы, каб перадаць галоўную ідэю верша. …Вершы напоўнены шчырасцю яго душы, каханнем, яны не падкупныя, іх не зблытаеш з творамі іншых аўтараў.

Віктар КУНЦЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».