Вы тут

Мінчане варылі наркотыкі прама ў аўтамабілі


Мінская міліцыя затрымала двух жыхароў сталіцы, якія варылі опій у аўтамабіле каля дома па вуліцы Прытыцкага, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.


Пры затрыманні ў мужчын знайшлі шпрыцы з невядомым рэчывам. Эксперты заключылі, што гэта ацэціліраваны опій, які з'яўляецца асабліва небяспечным наркатычным сродкам і не выкарыстоўваецца ў медыцыне.

З аўтамабіля канфіскаваныя поліэтыленавы пакет з больш як 12 кілаграмаў саломкі маку, інгрыдыенты і посуд для падрыхтоўкі опію, а таксама газавая гарэлка.

У дачыненні да мужчын распачатыя крымінальныя справы. Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.