Вы тут

Выстава графікі Меера Аксельрода адкрыецца ў Віцебску 25 студзеня


Выстава "Нямецкая акупацыя ў графіцы Меера Аксельрода" адкрыецца ў Арт-цэнтры Марка Шагала 25 студзеня, паведамілі ў музеі Марка Шагала ў Віцебску.


У экспазіцыю ўвайшлі графічныя работы мастака: эскізы і накіды да серый "Нямецкая акупацыя" і "Зверствы немцаў", ілюстрацыі і працоўныя матэрыялы да кніг Нояха Лур'е, Міхаіла Лева і інш. "Свет ахвяр, гвалт, здзек, расстрэлы, руіны, папялішчы - змрочныя сюжэты з дакументальнай дакладнасцю перадаюць трагічныя перажыванні ваенных гадоў", - адзначылм ў музеі.

Выстава - гэта сумесны праект віцебскага музея, ізраільскага палітолага Іллі Васільева, фонду Аляксандра Пячэрскага і галерэі "Веллум" (Масква).

Арганізатары адзначылі, што працы Меера Аксельрода, якія будуць прадстаўленыя ў Віцебску, экспануюцца ў Беларусі ўпершыню. Экспазіцыя адкрываецца напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў халакоста, які быў зацверджаны Генеральнай асамблеяй ААН і адзначаецца штогод 27 студзеня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».