Вы тут

Лукашэнка: Беларусь і надалей будзе для АБСЕ апорай у цэнтры Еўропы


Беларусь і надалей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.


"Што тычыцца бяспекі еўрапейскай, рэгіянальнай, вы ведаеце нашы адносіны да многіх рэчаў, тэндэнцыям у Еўропе. Вы ведаеце нашы адносіны да пытанняў бяспекі, вайны і міру, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі. І, паверце, для АБСЕ мы будзем добрай апорай тут, у цэнтры Еўропы, і мы будзем рабіць усё, каб у нашым агульным еўрапейскім доме быў мір і парадак".

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна тэрмінова нешта прадпрымаць, каб неяк зменшыць негатыўную тэндэнцыю, якая характарызуе напружанасць у Еўропе. "Мы прапанавалі абмеркаваць у якасці варыянту, падысці да нейкага "Хельсінкі-2", каб вядучыя краіны планеты, якія ўваходзяць у АБСЕ, селі за стол перамоваў і абмеркавалі далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на еўрапейскім кантыненце", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў здагадку, што фармулёўка "Хельсінкі-2" не абавязковая, і новы перамоўны працэс можна сфармуляваць неяк інакш. Аднак ён лічыць, што менавіта "Хельсінкі-2" было б зразумелым працягам ранейшага працэсу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?