Вы тут

Асаблівасці нацыянальнай мяжы


Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову Дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы на гэты год. Сёння рубяжы краіны — гэта адна з найважнейшых частак дзяржаўнай палітыкі. Праз беларускія пагранічныя службы летась прайшло больш за 25 мільёнаў чалавек, праз пункты пропуску аформлена больш за 8 мільёнаў транспартных сродкаў, органамі службы затрымана больш за 600 парушальнікаў мяжы, за незаконнае перамяшчэнне матэрыяльных каштоўнасцяў затрымана (выяўлена) на суму каля 8,5 мільёна рублёў.


Па словах кіраўніка дзяржавы, пагранічная бяспека, абстаноўка на рубяжах Беларусі — гэта найважнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. Гэта звязана перш за ўсё з міжнароднай сітуацыяй вакол Беларусі.

Цяпер выдзяляецца нямала сродкаў для аховы дзяржграніцы, а Беларусь з'яўляецца востравам бяспекі ўжо і на Еўразійскім кантыненце. Наша краіна нясе значныя выдаткі, перашкаджаючы мігрантам, злачынным групоўкам пранікаць у Еўропу і назад на Усход.

— Вы ведаеце, што адбываецца ў Еўрасаюзе. Сітуацыю на ўсходняй граніцы мы нядаўна падрабязна абмяркоўвалі ў кантэксце нашых візавых праблем з Расійскай Федэрацыяй, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Паўднёвая граніца — украінскі напрамак — знаходзіцца пад уплывам тых працэсаў, якія адбываюцца перш за ўсё ва Украіне. Што датычыцца балтыйскага напрамку, тая рыторыка, якая гучыць у гэтых краінах, што нас прылічваюць разам з Расіяй ледзь не ў разрад агрэсараў — таксама не праходзіць міма нашых вушэй. Словам, праблем хапае, хоць яны не з'яўляюцца абсалютна вострымі праблемамі, якія патрабуюць нейкага надзвычайнага рэагавання. Але порах трэба трымаць сухім, і граніцы, як і былі раней, так і цяпер, павінны быць свяшчэнныя і недатыкальныя.

У Беларусі і надалей будуць удасканальваць сістэму процідзеяння пагрозам і выклікам бяспецы граніц, абнаўляць формы далейшага развіцця пагранічнага ведамства. Па словах Прэзідэнта, у найбліжэйшы час абстаноўка на граніцы карэнным чынам наўрад ці палепшыцца.

— Таму актыўнымі тэмпамі варта працягваць абсталёўваць пагранічныя рубяжы, ствараць непасрэдныя нармальныя ўмовы для нясення службы пагранічнікамі, будаваць заставы, аснашчаць сучаснымі тэхнічнымі сродкамі дзяржаўную граніцу, — паставіў задачы кіраўнік дзяржавы.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.