Вы тут

«Радуюся, як «Звязда» вядзе тэму стварэння музея Алеся Адамовіча»


Чытаючы «Звязду», радуюся, з якой паслядоўнасцю газета вядзе тэму стварэння музея Алеся Адамовіча ў Глушы Бабруйскага раёна. Шкада, зразумела, што многія публікацыі пакуль што не дапамаглі дасягнуць канчатковага плёну. Як мне асабіста падаецца, дарэмна гэтую тэму ігнаруюць у Бабруйску. Так, у горадзе, гарвыканкаме. Бо новы музей мог бы стаць істотным гісторыка-культурным пунктам у развіцці турыстычнага патэнцыялу Бабруйска і яго ваколіц.


Але я зараз хацеў бы крыху звярнуць увагу на іншае. Зварот да тэмы адамовічаўскага музея прымушае пагаварыць увогуле пра музеефікацыю літаратурна-краязнаўчага характару. У нашай вялікай краіне не так ужо і шмат літаратурных музеяў. У большай ступені яны створаны на грамадскіх пачатках. У асноўным — у школах. Часам — у бібліятэках. Так, пісьменнікі такога маштабу, як Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч, Пятрусь Броўка, ушанаваныя. А вось шмат хто з іх паплечнікаў, з тых, хто таксама, несумненна, варты музейнай памяці, засталіся па-за ўвагай. Узяць, напрыклад, Пухавіцкі край. Чаму ў школах раёна няма музеяў Міхася Чарота, Уладзіміра Хадыкі, Генадзя Кляўко, Пятра Рунца, Таісы Бондар, Захара Біралы, Макара Паслядовіча?..

Хіба не варты музея ўраджэнец Капыля — паэт, празаік, перакладчык Мікола Хведаровіч (1904—1981)? Праз яго лёс, лёс пісьменніка, які паспытаў у ГУЛАГу «сталінскага хлеба», можна паказаць і сацыяльна-палітычную гісторыю Беларусі, Савецкага Саюза. М. Хведаровіч — адзін з найбольш яркіх перакладчыкаў паэзіі народаў Савецкага Саюза ў 1930-я гады. І гэтая тэма магла б легчы ў канцэпцыю стварэння музея ў гонар пісьменніка ў адной са школ Капыля.

Параўнальна нядаўна пайшоў з жыцця паэт Алег Лойка. А ці ёсць музей у яго гонар у Слоніме — на малой радзіме пісьменніка?

Мяркую, што «Звяздзе» і ўвогуле нашаму беларускаму друку варта было б следам за ўвагай да тэмы музея А. Адамовіча ў Глушы разварушыць цяпельца музейнай літаратурна-краязнаўчай работы ў краіне. А цікаўных да беларускай літаратуры людзей яшчэ шмат. Рэалізацыя падобных ініцыятыў для іх, для выхавання грамадства і патрэбная.

Мікола Птушкоўскі, г. Мінск

Загаловак у газеце: Музеефікацыя літаратурнай памяці як сродак выхавання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».