Вы тут

У попыце кухары і дырэктары


На аднаго сталічнага беспрацоўнага — 4,5 вакансіі.

На сёння ў Мінску налічваецца 10,5 тысячы вакансій. Асноўны попыт на кадры фарміруюць арганізацыі прамысловасці, будаўніцтва, аховы здароўя, прадастаўлення сацыяльных паслуг, гандлю, транспарту, адукацыі.


Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваны медыцынскія сёстры (640 свабодных месцаў на пачатак года), урачы (430) і інжынеры (349). У сталіцы не хапае таксама выхавацеляў, дырэктараў, менеджараў, фармацэўтаў і фельчараў. Калі казаць пра рабочыя прафесіі, то тут попытам перш-наперш карыстаюцца прадаўцы (295 вакансій), кухары (275) і кіроўцы аўтамабіля (273). Неабходны прыбіральшчыкі памяшканняў, муляры, электраманцёры, швачкі, маляры, слесары.

Вакансіі, на якія ахвотных больш, чым месцаў, — гэта ў асноўным некваліфікаваная праца: вартаўнік, лабарант, падсобны рабочы, прыбіральшчык тэрыторый, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце, вахцёр.

Заробак ад тысячы рублёў утрымлівае толькі 727 прапаноў (гэта ўсяго сем працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій у Мінску).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».