Вы тут

$269,6 млрд на інавацыі


Кітай здзейсніў прыкметны прагрэс у сферы даследаванняў і распрацовак за апошнія 5 гадоў дзякуючы павелічэнню выдаткаў, заняўшы адно з вядучых месцаў у свеце па галоўных паказчыках інавацыйнай дзейнасці. Такую заяву зрабіў міністр навукі і тэхнікі КНР Вань Ган, выступаючы з дакладам на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях навукі і тэхнікі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Паводле дадзеных, прыведзеных кітайскім міністрам, выдаткі дзяржавы на развіццё сферы даследаванняў і распрацовак (R&D) у мінулым годзе ацэньваюцца прыкладна ў 1,76 трлн юаней  (269,6 млрд. долараў), павялічыўшыся на 70,9 працэнта ў параўнанні з 2012 годам. Доля расходаў на навуковыя даследаванні і доследна-канструктарскія распрацоўкі ў ВУП краіны ў 2017 годзе склала 2,15 працэнта, тады як сярэдні ўзровень паказчыка 15 краін ЕС склаў 2,1 працэнта, заявіў Вань Ган. 

Уклад каля 136 тыс. кітайскіх прадпрыемстваў новых і высокіх тэхналогій склаў больш за палову укладанняў краіны ў R&D. Гаворачы аб прарывах, зробленых у галіне мультыфатоннай заблытанасці, звышправаднікоў на аснове жалеза і квантавай спадарожнікавай сувязі, міністр навукі і тэхнікі КНР адзначыў, што сукупны патэнцыял у сферы навуковых даследаванняў значна палепшыўся за апошнія 5 гадоў. Па колькасці навуковых артыкулаў, напісаных кітайскімі навукоўцамі, КНР займае другое месца ў свеце, краіна таксама ўпершыню выйшла на другую пазіцыю па колькасці цытавання навуковых артыкулаў, абагнаўшы па гэтым паказчыку ў 2017 годзе Германію і Вялікабрытанію.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.