Вы тут

У Гуанчжоў 20 тыс. інвестараў


Яны прадстаўляюць 120 краін і рэгіёнаў.


Апублікаваны спіс кітайскіх гарадоў з найбольшай здольнасцю прыцягнення міжнародных інвестыцый, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У спіс былі ўключаны пяць гарадоў - Гуанчжоў, Гуян, Ціндаа, Вэньчжоў і Сіань. Вышэйзгаданыя пяць гарадоў былі выбраны на аснове дадзеных маніторынгу СМІ за год, сумесна прадстаўленых базай дадзеных Factiva.com і міжнародным дыстрыбутарам прэс-рэлізаў PR NEWSWIRE. Дадзеныя былі ўзважаныя па шэрагу паказчыкаў, такіх як значнасць асвятлення СМІ і ступень пакрыцця. У працэсе адбору таксама ўлічвалі вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам вывучэння грамадскай думкі пры газеце «Хуаньцю Шыбаа» у адносінах да звыш 10 тысяч замежных інвестараў, якія знаходзяцца ў 17 замежных краінах на 5 кантынентах. 

Як заўважылі эксперты, міжнародныя карпарацыі актыўна ўкладваюць капіталы ў Гуанчжоў дзякуючы яго перавазе па інвестыцыйных умовах. На сённяшні дзень, у Гуанчжоу інвеставалі і развілі дзейнасць ужо больш як 20 тысяч замежных прадпрыемстваў са 120 краін і рэгіёнаў свету, у тым ліку 297 прадпрыемстваў са спісу 500 найбуйнейшых кампаній свету. Гуанчжоў ужо стаў сапраўдным цэнтрам прыцягненнў транснацыянальных карпарацый з усяго свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».