Вы тут

Падораныя Магілёву правінцыяй Кітая Хунань электробусы выйшлі ў рэйс


Падораныя кітайскай правінцыяй Хунань электробусы да 750-годдзя Магілёва выйшлі ў першы рэйс.


Ва ўрачыстай цырымоніі запуску электробусаў прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін.

Па словах Цуй Цыміна, кітайскія электробусы на вуліцах Магілёва - яшчэ адно пацверджанне таго, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая імкліва развіваецца. "Нашы адносіны развіваюцца па ўсіх стратэгічных накірунках. На гэтым фоне вылучаецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, у тым ліку правінцыі Хунань і Магілёўскай вобласці. Яно будуецца на ўзаемапавазе і ўзаемнай выгадзе. Магілёўскае малако ўжо з'явілася на стале жыхароў правінцыі Хунань. Мы бачым велізарны патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва , і для гэтага мы са свайго боку будзем прыкладаць усе намаганні", - падкрэсліў дыпламат.

Хоць дагавор аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж правінцыяй Хунань і Магілёўскай вобласцю быў падпісаны толькі ў 2016 годзе, ужо зроблена нямала, заўважыў Віктар Некрашэвіч. У рэгіёне рэалізуецца шэраг сумесных праектаў з кітайскімі партнёрамі, адзін са стратэгічных - супрацоўніцтва з кампаніяй Zoomlion па выпуску спецтэхнікі. "Мы спадзяемся на паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем, напаўненне дасягнутых дамоўленасцей канкрэтнымі праектамі, якія будуць садзейнічаць эканамічнаму развіццю рэгіёна", - падкрэсліў намеснік старшыні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.