Вы тут

Стартавала інтэрнэт-алімпіяда па беларускай і рускай літаратурах


Сёння пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па беларускай і рускай літаратурах.


Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца школьнікі (9-11 класы) і навучэнцы 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

- Інтэрнэт-алімпіяда праводзіцца ў мэтах павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця, - распавялі арганізатары.

Алімпіяда праходзіць у два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключае два туры. Першы тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 13 сакавіка, другі - 20 сакавіка. Туры вочнага этапу пройдуць 26 красавіка. Пераможцам будуць уручаны дыпломы і прызы. Узнагароджанне запланавана на 27 красавіка.

Жадаючым узяць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе неабходна з 19 студзеня па 19 лютага 2018 года запоўніць электронную форму (заяўку).

Асноўным партнёрам выступае ТДА «Аверсэв». Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».